Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада БНР запатрабавала вызваленьня палітычных вязьняў


Радыё Свабода, Прага Напярэдадні саміту "вялікай васьмёркі" ў Санкт-Пецярбурзе Рада БНР зьвярнулася да лідэраў краінаў Захаду з патрабаваньнем ужыць усе магчымыя сродкі для ціску на рэжым Лукашэнкі.

У звароце Рады БНР адзначаецца, што нядаўні антыгуманны прысуд былому кандыдату на прэзыдэнта Аляксандру Казуліну сьведчыць пра тое, што рэжым Лукашэнкі ўзмацняе рэпрэсыўны ціск на грамадзянскую супольнасьць. Але гэта адначасна паказчык і таго, што цяперашнія спосабы ўзьдзеяньня на Лукашэнку малаэфэктыўныя. Паказальна, што Крэмль і ягоны гаспадар Пуцін ніколі не выступілі ў абарону беларускай дэмакратыі, а наадварот, спрыяюць ўзмацненьню антыбеларускага рэжыму.

У такіх варунках, адзначае Рада БНР, Захад павінен абраць максымальна жорсткія спосабы ціску на Пуціна. Галоўнымі патрабаваньнямі павінны стаць адстаўка Лукашэнкі, правядзеньне дэмакратычных выбараў пад наглядам міжнароднай супольнасьці, але найперш - неадкладнае вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў, адзначаецца ў звароце Рады БНР.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG