Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз выступіў у абарону Казуліна


Радыё Свабода Эўракамісар у пытаньнях замежных сувязяў і палітыкі суседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр зрабіла заяву ў зьвязку з прысудам Аляксандра Казуліна: “Прысуд былому кандыдату ў прэзыдэнты Аляксандру Казуліну як арганізатару мірных дэманстрацыяў варты надзвычайнага жалю. Палітычная матывацыя не павінна адыгрываць аніякай ролі ў юрыдычным працэсе".

"Беларусь павінна памятаць свае абавязаньні як сябра АБСЭ і адпавядаць міжнародным дэмакратычным стандартам, прававым нормам, захоўваць правы чалавека", – гаворыцца ў заяве. "Эўрапейская камісія працягвае сачыць за пасьлявыбарнай сытуацыяй у Беларусі, а таксама дамагацца вызваленьня тых, хто па-ранейшаму застаецца пад арыштам за адстойваньне сваіх правоў праз удзел у мірных дэманстрацыях, якія маюць права на існаваньне ў дэмакратычных краінах”.

Тым часам старшыня Эўракамісіі Жазэ Барозу паведаміў, што беларускае пытаньне будзе разглядацца ў часе саміту кіраўнікоў "вялікай васьмёркі” ў Санкт-Пецярбурзе 15 – 17 ліпеня. Гэтую заяву Барозу зрабіў у адказ на зварот прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, які быў накіраваны лідэрам вядучых дзяржаваў сьвету сёлета ў траўні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG