Джордж Крол зазначыў, што ён не раз папярэджваў улады Беларусі аб магчымасьці рэзкай рэакцыі ЗША на магчымы прысуд Аляксандру Казуліну, што было рэалізавана ў заяве Дзяржэпартамэнта.
( Крол: ) “Далей будзе судовы працэс супраць сябраў асацыяцыі “Партнэрства”, і таксама я казаў прадстаўнікам беларускіх ўладаў, што трэба вызваліць усіх палітвязьняў. Калі ж і гэтыя людзі будуць асуджаныя, як Казулін, то будзе яшчэ больш рэзкая і жорсткая рэакцыя ЗША і, я ўпэўнены, з боку Эўразьвязу таксама”.
У прыватнасьці спадар Крол паведаміў, што ён учора размаўляў з міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым. На ягоную думку, тыя суддзі і пракуроры, якія спрычыніліся да перасьледу А. Казуліна і іншых актывістаў апазыцыі, трапяць у сьпіс дзяржаўных чыноўнікаў Беларусі, у адносінах да якіх дзейнічаюць санкцыі ЗША.
( Крол: ) “На сустрэчы вялікай васьмёркі ў Санкт-Пецярбурзе, як вы ведаеце, ў часе перамоваў паміж кіраўнікамі краінаў будзе абмяркоўвацца беларускае пытаньне, і гэты прысуд Казуліну будзе абгаворавацца, я ўпэўнены ў гэтым”.
Ацэньваючы эфэктыўнасьць санкцыяў ЗША і Эўразьвязу адносна беларускіх чыноўнікаў, галоўнай мэтай гэтых крокаў амбасадар ЗША назваў імкненьне, каб Беларусь не выпала з увагі міжнароданй супольнасьці. І гэта, на ягоную думку, дасягнута.
Па просьбе журналістаў спадар Крол зрабіў доўгатэрміновы прагноз разьвіцьця сытуацыі ў Беларусі і ў прыватнасці выказаў сваю перакананьне, што Беларусь далучыцца да агульнаэўрапейскага інтэграцыйнага працэсу, бо тая сыстэма катролю за грамадзтвам і эканомікай, якая існуе ў Беларусі, з’яўляецца неэфэктыўнай, як ранейшая савецкая, што заняпала. У пэрспэктыве ў Беларусі пераможа жаданьне людзей да перамен, зазначыў спадар Крол.
( Крол: ) “Я ўпэўнены, што гэтыя перамены будуць мірныя, спакойныя і вельмі хуткія. Людзі Беларусі, і нават улады, як я бачу і ведаю людзей, якія разумеюць усё, што патрэбна рабіць і рабіць вельмі хутка. У гэтым ваш народны характар. Я лічу, што вы падрыхтаваныя вельмі хутка адраджацца. Вось гэта сапраўдны беларускі цуд”.
Калі ж гэта адбудзецца, пакуль ацаніць складана, прызнаўся амбсадар Джордж Крол.
Калі журналісты спыталі амэрыканскага амбасадара пра самыя яркія ўражаньні пад час ягонага знаходжаньня ў Беларусі, ён згадаў мітынг 25 сакавіка гэтага года ў сквэры Янкі Купалы, калі ён адчуў, як на менскія вуліцы прыйшло адчуваньне свабоды. Акрамя таго спадар Крол паведаміў, што ён сабраў адну з найбольшых для Вашынгтона біліятэк беларускай літаратуры.