Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сябраў ПКБ у Берасьці ціснуць прадстаўнікі ўлады


Радыё Свабода Пленум Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай прыняў зварот наконт плянаванага на 15 ліпеня “аб’яднаўчага зьезду”.

У звароце адзначаецца, што ніводная гарадзкая ці раённая суполка ПКБ на Берасьцейшчыне афіцыйным чынам не вылучала дэлегатаў на так званы аб’яднаўчы зьезд ПКБ і КПБ. Разам з тым аўтары звароту паведамляюць пра шматлікія факты ціску прадстаўнікоў улады на кіраўнікоў партыйных суполак ПКБ і пра патрабаваньні правесьці сумесныя сходы камуністаў.

Берасьцейскія прыхільнікі партыі, якую ўзначальвае Сяргей Калякін, нагадваюць у звароце, што падобныя захады прадстаўнікоў выканаўчай улады груба парушаюць артыкул 195 Крымінальнага кодэксу Беларусі, які забараняе ўмяшаньне ў справы партыйных арганізацыяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG