Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клімаў лічыць, што Казулін зможа ўдзельнічаць у выбарах 2011 году


Радыё Свабода Палітвязень Андрэй Клімаў, які цяпер адбывае пакараньне на “хіміі”, заявіў, што глядзіць з аптымізмам на прысуд спадару Казуліну, бо гэта перамога апазыцыі, бо з Аляксандрам Казуліным не абышліся так, як зь Віктарам Ганчаром, Юр’ем Захаранкам і Анатолем Красоўскім. Паводле спадара Клімава, Аляксандар Казулін яшчэ зможа ўдзельнічаць у выбарах 2011 году, калі на той час Аляксандар Лукашэнка яшчэ будзе пры ўладзе. Паводле спадара Клімава, вынесены прысуд — таксама перамога самога Аляксандра Казуліна, які стаў адзіным палітыкам у краіне, зь якім улада лічыцца як з праціўнікам. Клімаў заявіў, што асуджэньне палітыка сьведчыць пра паразу ўлады, якая ня можа выйграць выбараў цывілізаваным шляхам.

Тым часам палітрада АГП запатрабавала неадкладна вызваліць Аляксандра Казуліна й прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці асобаў, якія сфабрыкавалі ягоную справу. У заяве гаворыцца, што жорсткі прысуд Аляксандру Казуліну “гэта помста з боку дыктатара, які любога палітычнага канкурэнта ўспрымае як асабістага ворага”.

Працэс адносна спадара Казуліна палітрада АГП назвала фарсам і судзілішчам, якое ня мае нічога агульнага з законнасьцю. Палітрада заклікала ўсіх патрыётаў і людзей добрай волі змагацца за вызваленьне спадара Казуліна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG