(Дудко: ) “Я як маці выказваю пратэст. Я зьбіраюся наагул не выходзіць з суду, пакуль не вызваляць і не аддадуць мне майго сына. Сын мой ні ў чым не вінаваты. У сёньняшніх судовых спрэчках было даказана, што суд праводзіўся няправільна, дапускалася шмат парушэньняў і што мой сын цалкам невінаваты. Адвакаты прасілі вызваленьня Казуліна, таму што няма ніякіх падставаў трымаць яго пад вартай і вінаваціць яго ў тым, што ён хуліган і мае дачыненьне да крымінальных дзеяньняў. Усё гэта мана, усё гэта няпраўда. Сын мой сумленны, прыстойны, ён любіць свой народ і сваю Радзіму.
Свабоду майму сыну! Людзі добрыя! Прашу вас, заступіцеся за майго сына, інакш і ў вас ня будзе сыноў пры гэтым рэжыме, пры гэтай уладзе!”
Свабоду майму сыну! Людзі добрыя! Прашу вас, заступіцеся за майго сына, інакш і ў вас ня будзе сыноў пры гэтым рэжыме, пры гэтай уладзе!”