Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд Казуліну аб’яўляюць пасьля выдаленьня з залі падсуднага


Алег Грузьдзіловіч, Менск Прысуд мелі аб’явіць а 17.45, але чакалі больш за паўгадзіну, пакуль у залю прывялі Аляксандра Казуліна.

Сабраныя ў залі суду сустрэлі Казуліна авацыямі. І якраз пад гэтыя авацыі у залю зайшоў судзьдзя Аляксей Рыбакоў і зьбіраўся зачытваць прысуд, але Казулін адмовіўся падняцца. У адказ на зварот судзьдзі палітык сказаў, што не паважае гэтага суду і лічыць судзьдзю катам. Палітык заявіў, што прысуд судзьдзя Рыбакоў падпісаў не Казуліну, а сабе. “Ганьба рэжыму!”, “Ганьба Лукашэнку!” – сказаў палітык.

Пасьля гэтага судзьдзя выдаліў Казуліна з судовай залі. Сабраныя ў залі людзі пачалі скандаваць “Свабоду Казуліну!”, пасьля чаго судзьдзя выдаліў з працэсу ўсіх, у тым ліку журналістаў. У судовай залі засталіся пракурор, адвакаты, сакратар і сам судзьдзя Рыбакоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG