Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Літвы ў Беларусі прызначаны міністрам замежных справаў


Радыё Свабода Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус зацьвердзіў склад новага ўраду краіны на чале з Гедымінасам Кіркіласам. Пасаду міністра замежных справаў у кабінэце заняў цяперашні амбасадар Літвы ў Беларусі Пятрас Вайцякунас.

Новы ўрад пачне афіцыйна працаваць пасьля таго, як ягоную праграму дзеяньняў зацьвердзіць парлямэнт краіны. Сёньня парлямэнтары разгледзелі пададзены ім дакумэнт у першым чытаньні. Другое чытаньне, пасьля якога праграма альбо зацьвярджаецца, альбо адкідаецца, мае быць ва аўторак, 18 ліпеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG