Карэспандэнтка Радыё Свабода сьведчыла пра падзеі 25 сакавіка. Паводле назіральнікаў, яе паказаньні разыходзіліся з паказаньнямі міліцыянтаў, якія прызнаныя пацярпелымі паводле гэтага эпізоду справы.
Судзьдзя Аляксей Рыбакоў прызначыў спрэчкі на заўтра 13 ліпеня. Спачатку будзе выступаць абвінаваўца, а потым абарона. Гэта азначае, што прысуд можа быць вынесены заўтра і агучаны ў другой палове дня.
Аляксандар Казулін ня зможа сказаць апошняе слова, якое яму гарантаванае Крымінальна-працэсуальным кодэксам. Зыходзячы з таго, што судзьдзя адхіліў амаль усе пытаньні Аляксандра Казуліна да сьведкаў з боку абароны, назіральнікі лічаць, што судовае рашэньне ўжо вядомае.
Групу БТ, якая зрабіла рэпартаж аб тым, што дэманстранты нібыта кідалі ў салдатаў бутэлькі з падпальнай вадкасьцю, а таксама арматуру і камяні, не дапыталі ні ў часе сьледзтва, ні на судзе. Але гэта былі адзіныя журналісты, матэрыял якіх лёг у даказальную базу сьледзтва. Супрацоўнікаў БТ у часе разгону дэманстрацыі на праспэкце Дзяржынскага ня бачылі журналісты зь іншых сродкаў масавай інфармацыі.