Паводле спадара Клімава, у нядаўнім звароце Мін’юсту на адрас Эўразьвязу Віктар Галаванаў заявіў, што Беларусь, мае даўнія традыцыі ў справе захаваньня закону. Спадар Клімаў просіць тлумачэньняў ад міністра юстыцыі, — як гэтае цьверджаньне стасуецца з тым, што на ягоныя скаргі на адрас прэзыдэнта, Палаты прадстаўнікоў і генэральнай пракуратуры адказвае Міністэрства ўнутраных справаў. Пры гэтым, паводле Андрэя Клімава, МУС дазваляе падмену юрыдычных паняцьцяў, выдаючы адміністрацыйную адказнасьць за дысцыплінарную па Крымінальна-выканаўчым кодэксе.
Паводле спадара Клімава, менавіта на гэтай падставе яму адмаўляюць ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні. Апроч таго, улады ў аднабаковым парадку спаганяюць з Андрэя Клімава плату за пражываньне ў калёніі-пасяленьні — а гэта ёсьць грубым парушэньнем закону аб парадку спагнаньня платы за камунальныя паслугі й закону аб бюджэце 2006 году, адзначае Андрэй Клімаў.
Раней Андрэй Клімаў накіраваў ліст кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку. Ён прааналізаваў дзейнасьць беларускай пэнітэнцыярнай сыстэмы. Паводле спадара Клімава, “грамадзяне, асуджаныя за невялікія правапарушэньні, ператвараюцца дзякуючы стараньням працаўнікоў пэнітэнцыярнай сыстэмы ў крымінальных рэцыдывістаў і выходзяць на волю са скалечанай псыхікай”.