(Джордж Крол: ) “Найперш дазвольце сказаць вялікі дзякуй за магчымасьць размаўляць з вамі й слухачамі Радыё Свабода. Гэта будзе маё апошняе інтэрвію Радыё Свабода ў якасьці амбасадара Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Рэспубліцы Беларусь. Для мяне вялікі гонар — быць тут і мець магчымасьць адказаць на вашы пытаньні”.
(Карэспандэнтка: ) “Вы працавалі ў складзе першай амэрыканскай амбасады ў незалежнай Беларусі напачатку 1990-х гадоў. Ці адрозьнівалася праца ў тыя гады і ў апошні час, падчас вашай працы ў рангу амбасадара?”
(Крол: ) “Тады гэта была іншая краіна, асабліва што тычыцца палітычнай сытуацыі. Я б сказаў, што палітычнае жыцьцё было больш свабоднае, чым сёньня. Была вельмі актыўная палітычная дзейнасьць людзей, партыяў, больш свабодныя былі СМІ. Шкада, што цяпер гэтага ўсё менш і менш. Фактычна можна сказаць, што ў Беларусі няма незалежных і свабодных СМІ. Я лічу, што, як у Амэрыцы, у Эўропе, так і ў Беларусі трэба, каб былі свабодныя СМІ, актыўна дзейнічалі палітычныя партыі.
Напачатку 1990-х гадоў было шмат чаканьняў адносна эканамічных, рынкавых рэформаў у Беларусі, хаця тады эканамічныя ўмовы былі дастаткова складаныя. Тады была надзея, што Беларусь стане больш інтэграванай у эканамічнае жыцьцё эўрапейскага рэгіёну. Цяпер ёсьць гэтак званы “беларускі цуд”, але я лічу гэта не зусім пэрспэктыўным для інтэграцыі беларускай эканомікі ў Эўропу, у тым ліку і для эканамічных дачыненьняў з Расеяй ды іншымі суседзямі. Тут у пэўным сэнсе ёсьць дастаткова добрая эканамічная сытуацыя для людзей, але вельмі складана бачыць далейшыя пэрспэктывы для інтэграцыі Беларусі ва ўсясьветную эканоміку”.
(Карэспандэнтка: ) “Спадар амбасадар, у часе сваёй прамовы з нагоды Дня незалежнасьці ЗША на прыёме 4 ліпеня вы вельмі цёпла гаварылі пра Беларусь. Тым ня менш, і сацыёлягі, і аналітыкі гавораць пра антыамэрыканскія настроі сярод пэўнай часткі беларускага грамадзтва. Як вы ацэньваеце ступень антыамэрыканізму беларускага грамадзтва? У якой ступені гэты антыамэрыканізм у Беларусі — спадчына савецкага часу, у якой — вынік іншых чыньнікаў?”
(Крол: ) “Паўсюль ёсьць антыамэрыканізм. Я асабіста не адчуваў антыамэрыканскіх настрояў з боку беларускага народу, калі вандраваў па краіне. Ёсьць вельмі жорсткая антыамэрыканская пазыцыя беларускіх уладаў, якія мяркуюць, што адміністрацыя Джорджа Буша не на правільным шляху. Гэта нармальна. Тут ёсьць савецкая спадчына, што тычыцца стаўленьня да НАТО і ЗША — я гэта разумею. Але і ёсьць прапаганда ўлады, і гэты антыамэрыканізм ня мае пацьверджаньня ў рэальнасьці”.
(Карэспандэнтка: ) “Цяперашнія дачыненьні афіцыйнай Беларусі й Злучаных Штатаў дастаткова халодныя, прэзыдэнт Буш і дзяржсакратарка Райс неаднаразова называлі беларускую палітычную сыстэму “апошняй дыктатурай у Эўропе”, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году ў Беларусі ЗША ўвялі візавыя й фінансавыя санкцыі адносна шэрагу беларускіх урадоўцаў. Як такія стасункі адбіваюцца на працы амбасады, на вашых кантактах зь беларускімі ўрадоўцамі?”
(Крол: ) “Калі мы працуем з нашымі калегамі ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі, то на гэтым узроўні ніколі не было праблемаў. На найвышэйшым узроўні мала кантактаў. Нашы эканамічныя дачыненьні ня вельмі актыўныя і актуальныя. Інвэстыцыі з боку ЗША невялікія, і ў палітычным пляне мала супрацоўніцтва. Канечне, кантакты зь людзьмі, якія знаходзяцца ў сьпісе неўязных, складаныя, але гэта прадмет агульнай сытуацыі дачыненьняў ЗША й Беларусі. Мы працуем, як можам, і калі нам патрэбна мець кантакты зь беларускімі калегамі ў розных міністэрствах, то мы можам супрацоўнічаць зь імі”.
(Карэспандэнтка: ) “І ў працяг пытаньня пра нядаўна ўведзеныя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі й некаторых беларускіх службоўцаў. Яны ўжо набылі моц. Ці былі ўжо замарожаныя фінансавыя актывы й маёмасьць каго-небудзь з высокапастаўленых чыноўнікаў Беларусі?”
(Крол: ) “Я ня ведаю. Гэта дзеяньні фінансавых інстытутаў і банкаў. Ім трэба выканаць гэтае даручэньне прэзыдэнта. Яны павінны шукаць гэтыя рахункі й замарожваць іх. Інфармацыі пра гэта я ня маю”.
(Карэспандэнтка: ) “Калі зьявіцца такая інфармацыя, ці будзе яна абнародаваная?”
(Крол: ) “Я ня ведаю. Адказвае за гэта міністэрства фінансаў. Пра гэта не напісана ў даручэньні прэзыдэнта — ці будзе інфармаванае ўсё грамадзтва, альбо інфармацыю пададуць прэзыдэнту й Кангрэсу ЗША”.
(Карэспандэнтка: ) “Цяпер паміж Менскам і Масквой вядуцца жорсткія перамовы наконт цэнаў на газ. Сытуацыя ў чымсьці падобная на тую, якая была ва ўкраінска-расейскіх дачыненьнях летась. Як вы ацэньваеце сёлетнія заявы “Газпрому” аб пераходзе ў гандлі зь Беларусьсю на рынкавыя цэны — гэта нармальны камэрцыйны разьлік, гэта газавы шантаж, гэта спыненьне ўскоснай падтрымкі беларускай улады ці нешта іншае?”
(Крол: ) “Паколькі я амбасадар ЗША ў Беларусі, то гаварыць пра палітыку трэцяй краіны не адпавядае пратаколу й этыкету. Магу толькі згадаць выказваньне віцэ-прэзыдэнта ЗША Дыка Чэйні на Віленскай канфэрэнцыі. Ён казаў пра занепакоенасьць ЗША тым, што Расея выкарыстоўвае сваю энэргетычную сілу і ўплыў для прэсінгу на іншыя краіны з палітычных матываў. Патрэбны дыялёг, патрэбная павага да незалежнасьці і сувэрэнітэту дзяржаваў, якія маюць эканамічную залежнасьць”.
(Карэспандэнтка: ) “Перад вашым прыездам у Беларусь у рангу амбасадара вы вывучылі беларускую мову, і першыя вашы словы па прыбыцьці ў Беларусь былі па-беларуску. На працягу трох гадоў вы вельмі шмат гаварылі па-беларуску і ўсё лепш і лепш…”
(Крол, сьмяецца: ) “Недасканала, але лепш і лепш! Дзякуй. Мне патрэбна яшчэ некалькі гадоў”.
(Карэспандэнтка: ) “А ці часта і з кім падчас вашай кадэнцыі даводзілася размаўляць па-беларуску?”
(Крол: ) “Усе мае афіцыйныя прамовы — на беларускай мове. Я так вырашыў, бо паважаю гэтую мову, яна вельмі прыгожая і мілагучная. Калі я вандрую па краіне, то я заўсёды размаўляю зь людзьмі па-беларуску. Першая рэакцыя — мне адказваюць па-расейску, але празь дзесяць-дваццаць хвілінаў пачынаюць гаварыць па-беларуску зь вялікім задавальненьнем”.
(Карэспандэнтка: ) “Падчас вашай дыпляматычнай службы ў Беларусі вам даводзілася сустракацца з Аляксандрам Лукашэнкам. Якія ў вас уражаньні ад камунікацыі зь ім?”
(Крол: ) “Першы раз я сустракаўся з Аляксандрам Рыгоравічам у 1994 годзе ў дзень ягонай інаўгурацыі. Потым я меў размову зь ім тры гады таму, калі я ўручаў даверчыя лісты. Гэта былі адзіныя сустрэчы, якія я меў з гэтым чалавекам. Ягоны характар вельмі моцны. Паміж намі былі больш-менш нармальныя размовы. Я выслухаў ягоную пазыцыю, ён выслухаў маю як прадстаўніка ЗША. Я лічу яго вельмі таленавітым палітыкам, палітыкам ад прыроды. Шкада, што гэты вялікі талент не паспрыяў паляпшэньню дачыненьняў і паразуменьню ня толькі паміж Злучанымі Штатамі й Беларусьсю, але і Эўропай і Беларусьсю. Ён вельмі добра разумее пэўную частку беларускага народу. І трэба выкарыстаць гэтае разуменьне на карысьць кантактаў паміж Беларусьсю і іншымі краінамі. Ён мае своеасаблівы шарм. Я разумею, што ягоныя думкі й ягоная сыстэма каштоўнасьцяў сфармаваліся падчас выхаваньня ў СССР, да таго ж ён ня меў магчымасьці кантактаваць зь іншымі лідэрамі”.
(Карэспандэнтка: ) “На завяршэньне вашай дыпляматычнай місіі не заплянаваная сустрэча з прэзыдэнтам Беларусі?”
(Крол: ) “Наколькі я ведаю, ня будзе”.
(Карэспандэнтка: ) “На час вашай кадэнцыі прыпалі аранжавая рэвалюцыя ва Ўкраіне, канстытуцыйны рэфэрэндум і прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. На ваш погляд, чаму падзеі ў Беларусі разьвіваліся іншым шляхам, чым, скажам, ва Ўкраіне?”
(Крол: ) “Украіна — гэта Ўкраіна, а Беларусь — гэта Беларусь. Розныя народы й розныя гісторыі й палітычныя ўмовы. Ва Ўкраіне болей незалежных СМІ, больш свабоднае палітычнае жыцьцё, і больш актыўныя апазыцыя, парлямэнт і сам народ. Тут іншая сытуацыя”.
(Карэспандэнтка: ) “З 1997 да 2002 году вы працавалі на расейскім кірунку — спачатку дырэктарам аддзелу расейскіх справаў у Дзярждэпартамэнце, потым — дарадцам у палітычных пытаньнях у амбасадзе Злучаных Штатаў у Маскве. Якую ролю адыгрывае Расея ў беларускай палітыцы? Чым розьняцца й чым падобныя беларусы й расейцы?”
(Крол: ) “Канечне, Расея адыгрывае вялікую ролю ў палітычным і эканамічным жыцьці Беларусі. Гэта вялікі сусед, вялікія эканамічныя дачыненьні й залежнасьць з боку Беларусі, і з боку Расеі таксама. З майго асабістага досьведу: беларусы і расейцы — гэта абсалютна розныя народы з рознай гісторыяй і рознымі традыцыямі. І характар беларусаў і расейцаў таксама адрозьніваецца”.
(Карэспандэнтка: ) “Спадар амбасадар, некалькі гадоў таму, прыехаўшы напярэдадні Дзядоў у Курапаты, я выпадкова засьпела там вас разам з вашай намесьніцай спадарыняй Фліпот і яе мужам. Вядома, што вы былі адным з арганізатараў візыту прэзыдэнты ЗША Біла Клінтана ў Беларусь у 1994 годзе й бралі ўдзел у адкрыцьці гэтага мэмарыяльнага знаку. Падчас вашага знаходжаньня ў Беларусі “Лава Клінтана” неаднаразова зьведвала барбарства вандалаў, і цяпер пасьля чарговага акту вандалізму ў Курапатах на ёй дагэтуль няма мэталічнага вянка. Ці плянуеце на завяршэньне сваёй дыпляматычнай місіі ў Беларусі зьезьдзіць у Курапаты і паспрыяць аднаўленьню мэмарыяльнага знаку?”
(Крол: ) “Нядаўна быў там і бачыў, што гэтая лава ня ў вельмі дрэнным стане. Так, няма мэталічнага вянка. Паспрабуем скантактавацца з МЗС Беларусі, каб вызначыцца, як можна ахоўваць гэты помнік і адрамантаваць яго, калі гэта патрэбна. Гэта быў падарунак ад народу ЗША народу Беларусі. І я лічу, што гэта абавязак беларускага боку — паважаць гэты падарунак. Напрыклад, калі б Статую Свабоды (падарунак Францыі ЗША) у Нью-Ёрку апаганілі вандалы, мы, амэрыканцы, аднавілі б гэты падарунак, паколькі мы лічым гэта сваім абавязкам. І мы лічым, што гэта абавязак беларускага боку — захоўваць падарунак беларускаму народу”.
(Карэспандэнтка: ) “Адным з кірункаў дзейнасьці амбасады ЗША ў Беларусі застаецца гуманітарная дзейнасьць. Вы асабіста неаднаразова выяжджалі ў аэрапорт, каб сустрэць гуманітарныя грузы коштам на мільёны даляраў. Ці будуць працягнутыя гуманітарныя праекты й якія?”
(Крол: ) “Так, мы працягваем дапамогу. Гэта дапамога людзям, якая ня мае палітычнага характару. Мы хочам павялічыць памер гэтай дапамогі, і па розных каналах мы цяпер займаемся рознымі праектамі, што тычыцца здароўя жанчын і дзяцей. Гэта вельмі важны прадмет і кірунак дзейнасьці нашай амбасады”.
(Карэспандэнтка: ) “Вы сёньня прыйшлі ў студыю Радыё Свабода, і на вас вельмі прыгожы льняны гарнітур — вы папярэдне патлумачылі, што гэта беларускі лён, гарнітур вы набылі ва ўнівэрмагу Віцебску. А якое яшчэ і матэрыяльнае, і маральнае ўвасабленьне Беларусі вы з сабой павезяце ў Амэрыку?”
(Крол: ) “Назаўсёды застанецца беларускі дух. Тыдзень таму я быў на Віцебшчыне ў Бычках, месцы нараджэньня Васіля Быкава. Гэта мяне вельмі моцна эмацыйна ўразіла. Асабліва прыгажосьць гэтага месца. Калі я чытаў выдатны твор Быкава “Доўгая дарога дадому”, там было апісаньне ягонага дзяцінства. Я бачыў гэтае возера, гэты лес, і гэтыя пагоркі, гэтую хату. Нешта падобнае я адчуваў, калі быў на месцы нараджэньня Ўладзімера Караткевіча. Таксама я быў моцна ўражаны, калі наведваў такія гістарычныя мясьціны, як Гальшаны, розныя палацы, сядзібы, палі бітваў. Я сам са славянскага роду і асабліва на Прыпяці адчуваю магнэтычную прыцягальнасьць. Нядаўна я там бачыў на драўляным чоўне старога ў старажытнай беларускай вопратцы. Гэта было як мара, як вестка зь мінуўшчыны, якая яшчэ існуе ў Беларусі. Я лічу, што Беларусь мае своеасаблівую духоўнасьць — гэта сумленьне ня толькі Эўропы, але ўсяго чалавецтва. Тое, што тут адбывалася, і тое, што тут яшчэ будзе, вельмі важна”.
(Карэспандэнтка: ) “Празь некалькі тыдняў вы пакінеце Беларусь. Ці можна агучыць, дзе вы будзеце далей працаваць?”
(Крол: ) “Я буду працаваць у Вашынгтоне. Я буду чытаць лекцыі ва ўнівэрсытэце пры міністэрстве абароны па міжнароднай палітыцы й міжнародным дачыненьням, дыпляматыі, і асабліва гісторыі гэтага рэгіёну. Гэта вялікі гонар, што мяне запрасілі там выкладаць. Далей — залежыць ад рашэньня прэзыдэнта і дзяржсакратара. Гэта будзе больш ясна праз год”.
(Карэспандэнтка: ) “Вялікі дзякуй, і на заканчэньне размовы хацела б яшчэ раз згадаць ваш выступ на прыёме з нагоды Дня незалежнасьці ЗША, калі вы сказалі, што двойчы былі з дыпляматычнай місіяй у Беларусі, і спадзеяцеся, што гэта можа быць і трэці раз. Ад імя супрацоўнікаў Радыё Свабода хацела б сказаць, што мы б вельмі жадалі, каб вы яшчэ раз прыехалі ў Беларусь”.
(Крол: ) “Гэта для мяне будзе вялікі гонар. Я гаварыў ад чыстага сэрца 4 ліпеня. Гэта былі ня толькі словы. Гэта было маё адчуваньне, а сапраўды лічу Беларусь другой радзімай”.
* * * Джордж Альбэрт Крол нарадзіўся ў 1956 годзе ў штаце Пэнсыльванія. Скончыў падрыхтоўчую школу Сьвятога Пятра ў Джэрзі-Сіці, атрымаў ступень бакаляўра й магістра гісторыі ў Гарвардзкім унівэрсытэце; ступень бакаляўра й магістра філязофіі, палітыкі й эканомікі ў Оксфардзкім унівэрсытэце ў Англіі. Нежанаты. Захапляецца гісторыяй, турызмам, веславаньнем на байдарках. Любіць чытаць творы Ўладзімера Караткевіча й Васіля Быкава.
Спадар Крол працуе ў дыпляматычнай службе ЗША больш за дваццаць гадоў, і за гэты час сам стаў сьведкам і ўдзельнікам многіх гістарычных падзеяў, у тым ліку распаду Варшаўскага блёку і СССР, пашырэньня НАТО і Эўразьвязу.