Спадар Хамайда распаўсюджвае газэты “Наша ніва”, “Віцебскі кур’ер” ды часопіс “ARCHE” праз дарогу ад летняга амфітэатру, каля так званага “сіняга дому” – дому №28 па вуліцы Леніна, і штодня трапляе пад увагу міліцыянтаў, якія лічаць яго парушальнікам спакою фэстывальнага жыцьця.
(Хамайда: ) “Значыцца, у 11.15 пад’ехала машына, з машыны выйшаў маёр Качанкоў Ігар Афанасьевіч – у яго бэйдж быў, дык я паглядзеў. Ён падышоў, пытаецца: ”Чаго тут стаіш?”. Газэту ўзяў сабе, “Нашу ніву”, пачаў праглядаць. Я пытаюся: “Таварыш маёр, вы што – цэнзар?” Потым селі ў машыну, і я бачу, што гэты маёр ужо на “ўзводзе”: ён ужо па рацыі выклікае тых, хто мусіць сачыць тут за парадкам і кажа: “Каб гэтага бардаку каля “сіняга дому” больш не было!”
У Чыгуначным райаддзеле спадар Хамайда быў адмовіўся падпісаць пратакол асабістага надгляду, бо маёр Качанкоў не схацеў вярнуць яму забраны паасобнік “Нашае нівы”. Пратакол быў падпісаны толькі пасьля таго, як міліцыянт вярнуў маёмасьць распаўсюдніку.
Далей падзеі пачалі разьвівацца нетрадыцыйна: калі у мінулыя разы па затрыманьні Барыса Хамайду штрафавалі за гандаль у неналежным месцы і нават далі двое сутак нібыта за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі, дык сёньня яго адпусьцілі, толькі склаўшы пратакол.
Праўда, на разьвітаньне міліцыянты папярэдзілі апазыцыянэра, што і заўтра будуць мець да яго прэтэнзіі, калі ён зьявіцца з газэтамі да “сіняга дому”.