Працэс над Аляксандрам Казуліным, які ідзе ў судзе Маскоўскага раёну Менску, паводле назіральнікаў, становіцца ўсё больш напружаным. Сярод гучных падзеяў сёньняшняга дня — чарговая спроба Аляксандра Казуліна адвесьці на падставе недаверу судзьдзю Аляксея Рыбакова. Спадар Казулін абвінаваціў таксама й пракурора Сяргея Бортніка ў тым, што той ў кулюарах суду дае інструкцыі сьведкам. Да таго ж судзьдзя выдаліў з залі ключавога сьведку падзеяў 17 лютага — праваабаронцу Алега Воўчака. Шостае хадайніцтва аб недаверы судзьдзю было адхіленае, і ўдзельнікі працэсу пачалі прагляд відэастужак падзеяў, якія фігуруюць у справе. Удакладню, што ўсе шэсьць касэтаў падало суду сьледзтва. Судзьдзя адхіліў відэастужкі, прагледзець якія прасіла абарона Казуліна.
Адна са стужак тычылася мітынгу 25 сакавіка ў сквэры Янкі Купалы. Апэратар зь міліцыі зьняў момант, калі мітынгоўцы патрабавалі свабоды вязьням турмы на Акрэсьціна. Да мітынгоўцаў спрабаваў зьвярнуцца Аляксандар Казулін.
(Воклічы: ) “Свабоду! Свабоду!”
(Казулін: ) “Я заклікаю ўсіх удзельнікаў мітынгу пасьля яго заканчэньня пайсьці на Акрэсьціна й дапамагчы нашым героям. Усе на Акрэсьціна пасьля мітынгу!”
Былая прэсавая сакратарка Казуліна Ніна Шыдлоўская сьведчыла, што гэтыя словы палітык казаў у адключаны мікрафон і большасьць людзей яго ня чула. Паводле сьведкі, жаданьне пайсьці да турмы на Акрэсьціна дзеля падтрымкі арыштаваных актывістаў было агульным і выявілася раней.
(Шыдлоўская: ) “Людзі ў той момант ужо рушылі ў той бок — і толькі потым Казулін пайшоў і пачаў выходзіць наперад зь сярэдзіны калёны”.
Міліцыянт Дзяніс Антонаў, які таксама здымаў падзеі таго дня, заявіў суду, што Аляксандар Казулін падчас маршу заклікаў людзей не парушаць грамадзкага парадку, ісьці па ходніках, а калі калёна дайшла да міліцэйскага кардону, заклікаў людзей разысьціся па дамах. Таксама сьведка казаў, што Казулін пашкодзіў ягоную відэакамэру, калі ўбачыў, што яго здымаюць. Экс-кандыдат на прэзыдэнта гэта абвяргае. Але высьветліць, хто мае рацыю, на думку Казуліна, на працэсе не было магчымасьці. Палітык заявіў, што канец відэастужкі наўмысна адрэзалі. Судзьдзя Аляксей Рыбакоў спыніў прагляд, заявіўшы, што далейшыя падзеі ня тычацца справы.
Гэтая ж фармулёўка гучала ад судзьдзі й падчас прагляду іншых касэтаў. А перад праглядам запісу падзеяў 17 лютага ў Нацыянальным прэсавым цэнтры судзьдзя нечакана выдаліў сьведку Алега Воўчака. Судзьдзя палічыў, што праваабаронца парушыў парадак у судзе, калі папрасіў суседа адхіліцца ўбок. Калі адвакат Ігар Рынкевіч заступіўся за сьведку, то атрымаў заўвагу. Пазьней Алег Воўчак гэтак пракамэнтаваў выдаленьне:
(Воўчак: ) “Лічу, мяне выдалілі дзеля таго, каб ня даць пракамэнтаваць разыходжаньні ў паказаньнях галоўнага пацярпелага”.
Нагадаю, сьведка казаў пра міліцыянта Якімовіча, які лічыць, што Казулін ўдарыў яго і парваў яму вопратку.
Сёньня на працэсе ўжо не было ніводнага з больш як дзесяцёх пацярпелых. Судзьдзя лічыць гэта неістотным, але абарона мае іншае меркаваньне. Адвакат Аляксандар Гарачка заклікаў пракурора Сяргея Бортніка завесьці крымінальную справу на пацярпелых міліцыянтаў, якія, як ён мяркуе, хлусілі ў судзе. Раней міліцыянты казалі, што 25 сакавіка ў іх з натоўпу ляцелі камяні, бутэлькі й арматура, але відэастужкі гэтага не пацьвердзілі. Пракурор Бортнік на заяву адваката не адказаў.
Аляксандра Казуліна судзяць з 6 ліпеня. Былога кандыдата на прэзыдэнта вінавацяць у хуліганстве й арганізацыі вулічных беспарадкаў. Міліцыянты, якіх назвалі пацярпелымі, ужо выставілі Казуліну пазовы на 15 мільёнаў рублёў. Адвакаты не выключаюць, што прысуд вядомаму палітыку вынясуць ужо на гэтым тыдні.
1. Выдалены з працэсу сьведка Алег Воўчак сярод назіральнікаў
2. У суд Маскоўскага раёну Менску прыйшла маці Аляксандра Казуліна Яўгенія Дудко