(Спадарыня: ) “Мы мала пра гэта ведаем, таму я вам нічога сказаць не магу”.
(Юнак: ) “Я думаю, што Казулін невінаваты — і які можа быць суд над чалавекам, які выказваў сваю думку? Не разумею”.
(Спадарыня: ) “Ведаеце, на пустым месцы нічога не бывае. Відаць, нешта ёсьць. Ня проста ж так людзей судзяць, праўда?”
(Карэспандэнтка: ) “Ці лічыце вы Аляксандра Казуліна злачынцам?”
(Спадарыня: ) “Я думаю, што ў некаторай ступені — так. Калі сапраўды, як мы бачылі па тэлебачаньні, яны выконвалі волю сваіх гаспадароў з-за мяжы, на іхныя грошы, той жа Казулін. Гэта нехта хоча, каб у нас было ня так, як цяпер”.
(Спадар: ) “Справа трох грошаў ня вартая. Я ня ведаю, якія тут злачынствы можна прыпісаць? Тут праблема адносна аднаго чалавека, які знаходзіцца пры ўладзе”.
(Юначка: ) “Надта не валодаю інфармацыяй, калі па праўдзе казаць. Магчыма, што ён быў крыху агрэсіўны да іншых людзей і ўладаў. Але гэта выбар кожнага, таму я не лічу, што гэта злачынства, гэта ягоная пазыцыя, ягонае меркаваньне”.
(Спадарыня: ) “Не, канечне. Які ён злачынца? У яго сваё меркаваньне, свае погляды, я не лічу гэта злачынствам. Кожны мае права выказаць сваё меркаваньне. Ці ён ня мае?”

(Спадар: ) “Я яго асабіста ня ведаю, як я магу меркаваць? А беларускаму тэлебачаньню як можна верыць? Яны сёньня адно паказваюць, а заўтра будуць іншае. Яны ж залежныя ад дзяржавы. А за дзяржаўныя грошы што скажуць, тое й будуць паказваць”.
(Спадарыня: ) “Якім ён можа быць правапарушальнікам? Я ня ведаю, у мяне нават словаў не хапае! Чалавек, які быў рэктарам, так падняў унівэрсытэт! Заявіў пра свае прэзыдэнцкія амбіцыі й за гэта пацярпеў, вось і ўсё”.
(Спадарыня: ) “Я ведаю, што гэта чалавек варты, гэта рэктар унівэрсытэту быў. А наколькі ягоныя палітычныя перакананьні адпавядаюць Канстытуцыі, вось гэтага я сказаць не магу”.
(Карэспандэнтка: ) “Ці злачынца Казулін?”
(Спадар: ) “Ніяк не! Бо ён грамадзянін Беларусі, і мы яго падтрымліваем. Няхай судзяць, але высновы будуць пасьля”.
(Спадарыня: ) “Я яго не лічу злачынцам, я лічу яго патрыётам, які як можа, як разумее, змагаецца за тое, каб у Беларусь прыйшлі перамены”.