Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадару Літвы ў Беларусі прапанавалі пасаду міністра замежных справаў


Радыё Свабода Сёньня прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус прымае кандыдатаў у склад новага ўраду краіны. Сярод іх і цяперашні амбасадар Літвы ў Беларусі Пятрас Вайцякунас, якога прэм''ер-міністар Гедымінас Кіркілас хоча прызначыць міністрам замежных справаў.

Згодна з заканадаўствам Літвы кіраўнік ураду прапаноўвае, а прэзыдэнт зацьвярджае чальцоў ураду. Што тычыцца парлямэнту, дык ён зацьвярджае толькі прэм''ера, што ўжо зроблена адносна спадара Кіркіласа. А заўтра, 13 ліпеня, сэйм разглядае праграму дзеяньняў новага ўраду.

Да пачатку працы ў Беларусі (з 29 ліпеня 2005 году) спадар Вайцякунас быў амбасадарам Літвы ў Латвіі, а раней працаваў дарадцам прэзыдэнта ў міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG