Судзьдзя Аляксей Рыбакоў назваў дзеяньні Казуліна наўмысным зацягваньнем працэсу. Недавер з боку Казуліна падтрымалі адвакаты Ігар Рынкевіч і Аляксандр Гарачка. Цяпер у судзе абвешчаны перапынак для вырашэньня хадайніцтва.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Сёньня ідзе апытаньне сьведкаў падзей 25 сакавіка. Аляксандр Казулін пасьля допыту двух сьведкаў заявіў пра недавер судзьдзю Аляксею Рыбакову. Казулін палічыў, што судзьдзя ня даў яму магчымасьці высьвятляць супярэчнасьці ў паказаньнях сьведкаў.
Самае папулярнае
1