Натуральна, вырасла колькасьць праціўнікаў аб''яднаньня. А калі б была ўведзеная пасада прэзыдэнта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, амаль 40% беларусаў аддалі б свае галасы за Лукашэнку і толькі 24,2% – за Пуціна. Цікава, што пры канцы 2002 году Пуцін у падобным апытаньні быў значна больш папулярны: за прэзыдэнта Расеі было амаль 54% беларусаў, за беларускага кіраўніка – толькі 15%. Чаму так рэзка вырас рэйтынг Лукашэнкі?
Паводле апытаньня, якое ў чэрвені правялі сацыёлягі Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, зарэгістраванага ў Літве, 65% беларусаў лічаць, што расейскае кіраўніцтва хоча, каб Беларусь увайшла ў склад Расеі і перастала быць незалежнай краінай. А больш за 48% беларускіх грамадзянаў лічаць, што такія імпэрскія настроі ёсьць сярод расейцаў. Меркаваньне беларускага палітоляга і журналіста Аляксандра Класкоўскага.
(Класкоўскі: ) "Вялікая частка беларусаў ня хоча аб''яднаньня ў адзіную дзяржаву з Расеяй. І па-другое, прыкладна дзьве траціны беларусаў выразна бачаць, што Масква хоча паглынаньня, інкарпарацыі Беларусі. Я думаю, што сёньня расейскі прэзыдэнт выступае як сымбаль гэтага аншлюсу. Таму вырастае ягоны нэгатыўны рэйтынг. І ў зьвязку з гэтым, магчыма, дзейнічае такая лёгіка ў беларусаў: калі ўжо гэтае аб''яднаньне немінучае, то, паводле прынцыпу меншага ліха, хай ужо наш правадыр тады кіруе. І да таго ж беларускія дзяржаўныя мэдыі вельмі мэтанакіравана малявалі адмоўны імідж Расеі. І яны дасягнулі пэўнага посьпеху ў гэтым пляне".
На думку старшыні расейскай Партыі эканамічнай свабоды Канстанціна Баравога, сацыялягічныя апытаньні па такіх праблемах звычайна даюць перавагу большаму папулісту.
(Баравы: ) "Тое, што робіць Лукашэнка – гэта сапраўдны папулізм. Гэта такое балянсаваньне на адсталым адчуваньні сьвету, супрацьпастаўленьне Беларусі ўсяму астатняму сьвету. Ён штучна стварае сваімі словамі і ўчынкамі такое абарончае мысьленьне, страх перад Захадам. Прасьцей кажучы, Лукашэнка запалохаў народ і атрымаў патрэбны яму вынік. Пуцін падобныя рэчы робіць у Расеі, і сярод некрытычнай часткі грамадзтва ён таксама атрымлівае даволі сур''ёзную падтрымку".
Застаецца нагадаць, што дагэтуль застаецца інтрыга – ці будуць прапісаныя ў Канстытуцыйным акце пасады прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта Саюзнай дзяржавы, што прапаноўвае Масква і чаму працівіцца Менск. Рэфэрэндум у Расеі ня можа праводзіцца ў год выбараў (а ў 2007 годзе там выбары ў Дзярждуму, у 2008-м – прэзыдэнцкія выбары). Пры канцы чэрвеня Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі Павал Барадзін заявіў, што рэфэрэндум можа прайсьці сёлета ўвосень.