Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Казулін дае сьведчаньні ў судзе


Алег Грузьдзіловіч, Менск Судзьдзя Аляксей Рыбакоў трэці раз адхіліў хадайніцтва Аляксандра Казуліна аб адводзе судзьдзі, і пасьля гэтага экс-кандыдат на прэзыдэнта пачаў даваць сьведчаньні. Казулін падрабязна расказаў пра падзеі 17 лютага пры ўваходзе ў Нацыянальны прэс-цэнтар і 2 сакавіка ў Палацы чыгуначнікаў і ў Кастрычніцкім РУУС Менску, дзе ён разьбіў партрэт Лукашэнкі.

Казулін заявіў, што гэтыя дзеяньні не былі хуліганствам, наадварот — супраць яго, кандыдата на прэзыдэнта, ужылі фізычную сілу, і яго зьняважылі. Спачатку яго не пусьцілі ў Нацыянальны прэс-цэнтар на прэс-канфэрэнцыю, а потым не далі зарэгістравацца дэлегатам на Ўсебеларускі сход. Яго зьбілі невядомыя, потым кінулі ў аўтобус і доўга вазілі па горадзе, і таму Аляксандар Казулін адразу вырашыў, што яго скралі тэрарысты. І калі яго прывезьлі ў райаддзел міліцыі, то ў такім нэрвовым стане ён і разьбіў шкло на партрэце Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG