Зварот Аляксандра Мілінкевіча сёньня прынялі ў амбасадах Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Італіі, ЗША, Францыі і Японіі. А вось у расейскай амбасадзе ліст лідэра аб’яднанай апазыцыі не ўзялі, параілі даслаць адразу Ўладзімеру Пуціну поштай.
Аляксандар Мілінкевіч мае надзею, што падчас саміту “вялікай васьмёркі” ў Расеі будзе ўзьнятае беларускае пытаньне. Ён спасылаецца на свае сустрэчы й перамовы з кіраўнікамі шэрагу краінаў, якія будуць удзельнічаць у саміце.
(Мілінкевіч: ) “Яны сьцьвярджалі, што падымуць гэтае пытаньне. Яно, напэўна, ня будзе на парадку дня, але ў дадатковых пытаньнях Беларусь будзе абмеркаваная. І галоўнай мэтай гэтага звароту зьяўляецца падкрэсьленьне таго, што ёсьць прычыны юрыдычныя, якія ўвогуле не дазваляюць сёньня праводзіць рэфэрэндумаў у Беларусі й гаварыць пра аб’яднаньне дзяржаваў”.
У лісьце Мілінкевіч зважае на павелічэньне інфармацыі з розных крыніцаў адносна магчымага правядзеньня саюзнага рэфэрэндуму ў найбліжэйшыя месяцы. Гэты рэфэрэндум можа датычыць увядзеньня расейскага рубля на тэрыторыі Беларусі або прыняцьця канстытуцыйнага акту саюзнай дзяржавы.
(Мілінкевіч: ) “Хутчэй за ўсё, ён мае быць разам зь мясцовымі выбарамі. І такі рэфэрэндум адназначна ня можа быць у Беларусі легітымным. І Расея павінна ведаць пазыцыю дэмакратычных краінаў аб тым, што яны апрыёры не прызнаюць такога рэфэрэндуму. Таму проста ня варта, і для аўтарытэту Расеі гэта шкодна, ня варта сёньня спрабаваць арганізаваць інкарпарацыю Беларусі ў Расею”.
Як заявіў у лісьце да прэзыдэнтаў краінаў “вялікай васьмёркі” Аляксандар Мілінкевіч, згаданы рэфэрэндум можа прывесьці да дэстабілізацыі сытуацыі ў Беларусі. Паводле Мілінкевіча, “любая пастаноўка пад пытаньне незалежнасьці беларускай дзяржавы выкліча рэзка нэгатыўную рэакцыю грамадзтва й будзе ўспрынятая як спроба аншлюсу”.
(Мілінкевіч: ) “Я думаю, што свабода і незалежнасьць, дэмакратыя і незалежнасьць — гэта рэчы вельмі зьвязаныя між сабой, іх нельга аддзяляць. Безь незалежнасьці няма свабоды ў Беларусі. Але калі мы не змагаемся за свабоду, то і ня будзе незалежнасьці”.
Мілінкевіч заклікаў прэзыдэнтаў “вялікай васьмёркі” ў патрэбны момант вывучыць абгрунтаванасьць такога рэфэрэндуму, уважліва прааналізаваць яго наступствы для сувэрэнітэту Беларусі, гарантыі якога былі дадзеныя вялікімі дзяржавамі ў Будапэшцкай дэклярацыі 1994 году.