Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці пачалі галадоўку ўладальнікі маршрутных таксі


Любоў Лунёва, Менск У Берасьце пяцёра прадпрымальнікаў, уладальнікаў маршрутных таксі, распачалі галадоўку. Любоў Рэзановіч, Генадзь Канапліцкі, Алена Авечкіна, Аляксандар Дарадкевіч і Любоў Лаўруковіч патрабуюць адмяніць так званы рэспубліканскі збор.

Супрацоўнікі падаткавай інспэкцыі налічылі прадпрымальнікам штраф каля 200 мільёнаў рублёў (гэта каля 100 000 даляраў). Галадоўнікі настойваюць, што мясцовыя чыноўнікі няправільна трактуюць указ Аляксандра Лукашэнкі ад 25 красавіка 2004 году.

Яны паведамілі “Свабодзе”, што да галадоўкі гатовыя далучыцца яшчэ некалькі ўладальнікаў маршрутных таксі ў Берасьце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG