Да бэбі-бумэраў адносяць людзей, якія нарадзіліся ў 1946 – 1964 гадах, а такіх у Амэрыцы 78 мільёнаў чалавек. Зараз Джордж Буш адным з першых з гэтага пакаленьня падышоў да юбілею, які аддзяляе сталасьць ад старасьці. Для пакаленьня бэбі-бумэраў, людзей, што нарадзіліся ў часе дэмаграфічнага ўздыму пасьляваенных гадоў, старасьць сапраўды ўспрымаецца як шок. Паводле апошніх сацапытаньняў, большасьць з іх думае, што памрэ раней, чым пастарэе. Гэта не проста клішэ. Гэтыя людзі, якія расьлі ў спрыяльнай пасьляваеннай атмасфэры і сталелі ў эпоху бурнага прагрэсу, цалкам перакананыя, што дзякуючы добрай сыстэме аховы здароўя яны могуць жыць і пасьля 100 гадоў.
Джордж Буш – дзіця пасьляваеннага дэмаграфічнага выбуху, але назваць яго сапраўдным бэбі-бумэрам складана. Ён не бываў у Вудстоку на знакамітым рок-фэстывалі, бо быў надта заняты дапамогай свайму бацьку на выбарах у Сэнат, зноў жа ён не удзельнічаў у пратэстах супраць віетнамскай вайны, як большасьць людзей ягонага пакаленьня. Але не быў ён і на самой вайне, што дагэтуль застацца падставай для пэўных палітычных інсынуацый.
У той час, калі іншыя марылі пра мір ва ўсім сьвеце, ён марыў аб удалым нафтавым бізнэсе. (Абедзьве мары, дарэчы, праваліліся). Мяркуючы па ягоных уласных прызнаньнях, Буш занадта часта быў празьмерна п’яным, каб надаваць шмат увагі культурнай рэвалюцыі, якую запачаткавала ягонае пакаленьне.
Перш за ўсё з гумарам. Юбілей гэты ён называе “пэрсанальным крызысам”. Усе ўрачыстасьці ён пераводзіць на жарты і кпіны на свой адрас. Прэзыдэнту Пакістану ён неяк сказаў пра сябе, што на днях стане старым. Губэрнатару Нябраскі ён падзякаваў за тое, што знайшоў час “прывітаць старога прэзыдэнта”. А калі тры тыдні таму ён вярнуўся з нечаканай паездкі ў Багдад, і журналісты спыталі ў яго, як ён сябе пачувае, Буш адказаў “так, крыху стаміўся ад палёту, я ўпэўнены, што вы можаце ўявіць. Амаль 60..”
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў можа ганарыцца сваёй атлетычнай формай. Паводле вынікаў апошніх мэдычных аглядаў сардэчна-сасудзістая сыстэма ў яго працуе як у спартоўца. Спадар Буш актыўна займаецца фізычнымі практыкаваньнямі, што лепш за ўсялякія лекі дапамагае здароўю.