Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Клімаў прапануе рэфэрэндум аб далучэньні Беларусі да Эўразьвязу


Радыё Свабода, Менск Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня Андрэй Клімаў, які цяпер знаходзіцца на “хіміі” ў вёсцы Баршчоўка Рэчыцкага раёну, распаўсюдзіў “Ліпеньскі заклік палітвязьня”.

Экс-парлямэнтар адзначае, што адной з асноўных прычынаў, якая прымусіла яго напісаць гэты дакумэнт, ёсьць “тая душэўная разгубленасьць, у якую трапілі нашыя грамадзяне пасьля аглушальнай паразы адзінага кандыдата на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах”.

Андрэй Клімаў прапануе тэрмінова правесьці шэраг акцыяў — у тым ліку, пачаць збор подпісаў за правядзеньне рэфэрэндуму пра далучэньне Беларусі да Эўразьвязу й выхаду краіны з саюзнай дамовы з Расеяй, арганізаваць другі Кангрэс дэмсілаў, на якім сфармуляваць патрабаваньні да ўладаў наконт правядзеньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў і правядзеньня круглага стала ўлады й апазыцыі пры пасярэдніцтве міжнародных структураў. Андрэй Клімаў гэтаксама патрабуе вызваліць Аляксандра Казуліна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG