Я не адразу засьпеў спадарыню Ірыну ў хаце, яна была ў касьцёле — быў дзень сьвятых Пятра й Паўла.
(Карэспандэнт: ) “Вы часта наведваеце касьцёл, спадарыня Ірына?”
(Ляшкевіч: ) “Я веруючы чалавек, касьцёл наведваю часта. Адзінае, што служба ў нас вядзецца толькі на польскай мове, а не па-беларуску”.
(Карэспандэнт: ) “А Сяргей таксама вернік?”
(Ляшкевіч: ) “Вернік. Ён зь дзяцінства хадзіў у касьцёл, нават самастойна хадзіў, прымаў першую камунію. Праўда, апошнім часам сказаў, што касьцёл таксама залежны, дый служба па-беларуску там не вядзецца”.
(Карэспандэнт: ) “А вы цяпер зусім адна?”
Спадарыня Ірына запрашае мяне выпіць кавы. Кажа, што Сяргей любіў памеленую й купляў часьцей сам, а яшчэ з Горадні заўсёды прывозіў для яе духмяную гарбату.
(Ляшкевіч: ) “Цяпер я зусім адна ў двухпакаёвай кватэры. Цяжка быць маці палітвязьня. Асабліва калі застаесься адна, а ў нас такая малая сям’я — мы толькі ўдвох. Таму й даводзіцца часта заставацца са сваімі думкамі сам-насам”.
(Карэспандэнт: ) “Пра што вам думаецца цяпер?”
(Ляшкевіч: ) “Думаецца, вядома, пра сына. Уяўляю, як яму там… Цяжка несьці гэты крыж. І сплю я няважна. Сьняцца нейкія калідоры, цёмныя пакоі”.
Спадарыня Ірына распавядае, што гадавала сына з двух гадоў адна. Яго бацька быў лётчыкам, але жыцьцё з мужам ня склалася, і ён некуды зьехаў. Сяргей часта хварэў у дзяцінстве на астму, ёй даводзілася пакідаць яго ў хаце аднаго альбо з сваёй роднай сястрой. І толькі аднойчы здарылася дастаць на працы пуцёўку, каб звазіць хлопца на Чорнае мора й падлячыць.
А вось праблемаў з выхаваньнем не было, ён хутка вывучыў літары, пачаў чытаць кніжкі. Рос зусім непатрабавальным, кажа маці.
(Ляшкевіч: ) “Заробак у мэдсястры быў невысокі, але вось цацкі мы зь ім куплялі. Ён сам нешта нагледзіць і прыходзіць да мяне. Сам зьбіраў на іх грошы, і мы ішлі й куплялі”.
Дый падчас вучобы ў Аграрным унівэрсытэце зь Сяргеем праблемаў не было. Ніякіх нараканьняў ніколі спадарыня Ірына ня чула. Даводзілася, праўда, працаваць на паўтары стаўкі, каб укласьці хлопцу сумку з харчамі, дапамагчы грашыма. Затое ён заўсёды прыбіраўся ў хаце, мог вымыць посуд, разам хадзілі па ягады й грыбы.
(Ляшкевіч: ) “Галодным ён у мяне ніколі не сядзеў і апранаўся ня горш за іншых”.
(Карэспандэнт: ) “Ці сябраваў ён зь якой дзяўчынай?”
(Ляшкевіч: ) “Ён адказваў мне, што жаніцца пакуль не зьбіраецца. Напэўна, адчуваў, што яго чакаюць выпрабаваньньні ў жыцьці. А наконт дзяўчыны казаў, што яна яго чакаць ня будзе”. Да нашай размовы далучыўся сусед Ляшкевічаў Гэнрых Юрэвіч. Ён чалавек сталага веку й ведае Сяргея даўно.
(Юрэвіч: ) “Вельмі актыўны хлопец — актыўны, культурны, ветлівы. Хлопец што трэба — дружбісты, спакойны. Шкода толькі хлопца, што толькі прыдумалі такое на яго”.
(Карэспандэнт: ) “Спадарыня Ірына, вам, вядома, крыўдна за сына, што так здарылася…”
(Ляшкевіч: ) “Самае цяжкае, што чалавек сядзіць у турме ні за што. Каб быў вінаваты, то ведаў бы, што вінаваты, а так… Праўда, ён абраў свой шлях сьвядома”.
(Карэспандэнт: ) “А як вы ставіцеся да таго, што ён займаўся палітычнай дзейнасьцю, быў у апазыцыі?”
(Ляшкевіч: ) “Да яго выбару я стаўлюся станоўча. Яго праца скіраваная на тое, каб наша краіна зьмянялася, квітнела”.
(Карэспандэнт: ) “Вы ў хаце размаўлялі па-беларуску?”
(Ляшкевіч: ) “Асабліва Сяргей, бо я вельмі часта блытаюся. Давялося амаль усё жыцьцё гаварыць па-расейску”.
Ірына Ляшкевіч дастае з шуфлядаў кнігі, якія чытаў Сяргей, кажа, што склала іх пасьля ператрусу. Вось што адразу трапляецца на вочы:
(Карэспандэнт: ) “Гэта Караткевіч, “Гісторыя культуры Беларусі” Леаніда Лыча і Ўладзімера Навіцкага, “Памяць пра легенды” Кастуся Тарасава, Цітоў — “Геральдыка беларускіх местаў”. У асноўным гэта беларускія кніжкі”.
(Ляшкевіч: ) “Ён яшчэ вельмі любіў паэзію Купалы і Багдановіча”.
(Карэспандэнт: ) “Спадарыня Ірына, а што значыць — чакаць сына зь вязьніцы?”
(Ляшкевіч: ) “Вы ведаеце, здаецца, што час спыніўся, дні здаюцца месяцамі, а месяцы — гадамі. Гэтыя чатыры месяцы падаліся мне ўжо чатырма гадамі. Асабліва апошнім часам дні цягнуцца вельмі доўга”.
(Карэспандэнт: ) “Але ж чакаць ужо трохі больш за месяц…”
(Ляшкевіч: ) “Ой, я ня ведаю, я ўжо думаю пра гэты дзень даўно-даўно. Гэта будзе самае вялікае сьвята, калі я змагу ўбачыць свайго сына і абняць яго”.
Спадарыня Ірына кажа, што найчасьцей згадвае сына, як ён сядзеў у сваім пакоі за кампутарам. Часам гэтак здаралася й начамі — але ён быў побач, у хаце. І ягонага вяртаньня маці вельмі чакае.
Дом на вуліцы Заводзкай у Шчучыне, дзе жыве маці Сяргея Ляшкевіча
Ірына Ляшкевіч у пакоі сына