Сёньня Анатоль Лябедзька правёў шэраг кансультацый з дэпутатамі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, якія прадстаўляюць Нямеччыну, Чэхію. Славаччыну ды іншых дэлегацый. У часе сустрэчаў абмяркоўваўся іхні ўдзел у заўтрашняй дыскусіі адносна сытуацыі ў Беларусі.
Да гэтага часу няпэўна, у якім фармаце пройдуць дэбаты, паколькі афіцыйная дэлегацыя Нацыянальнага сходу на чале зь віцэ-сьпікерам Палаты прадстаўнікоў Сяргеем Забалотцам пакуль не пацьвердзіла свайго ўдзелу ў круглым стале. Першага сакратара Партыі камуністаў (Беларускай) Сяргея Калякіна гэта не зьдзіўляе:
(Калякін: ) “Тут як вызначыць Лукашэнка, так і будзе”.
Дарэчы, Сяргей Калякін сёньня ў другой палове дня накіраваўся ў Брусэль для дапамогі Анатолю Лябедзьку. Менаваіта лідэры дзьвюх партыяў і будуць прадстаўляць беларускую палітычную апазыцыю падчас дэбатаў. Ці ёсьць надзея, што дыскусія прынясе плён? Лідэр АГП гаворыць, што на гэта перадусім спадзяюцца міжнародныя парлямэнтары:
(Лябедзька: ) “Ёсьць нейкая такая надзея, што можна праз звычайныя мэханізмы, дэмакратычныя працэдуры ўзьдзейнічаць, паўплываць на сытуацыю. Адказам на гэта будзе нават тое, ці пойдзе афіцыйны бок на ўдзел у круглым стале”.
У цэнтры дыскусіі будуць праблемы правоў чалавека і зьмены выбарчага заканадаўства. Аднак у Брусэлі зьбіраюцца пачуць ад афіцыйнай беларускай дэлегацыі і тое, як Беларусь выконвае свае абавязаньні ў рамках АБСЭ. Пра гэта гаворыць і кіраўнічка спэцыяльнай рабочай групы ў справах Беларусі спадарыня Цапф:
(Цапф: ) “І, канечне, я маю намер абмеркаваць і некаторыя іншыя тэмы, што стаяць на парадку дня нашай рабочай групы”.
Паводле Анатоля Лябедзькі, у абмеркаваньні беларускага пытаньня возьмуць удзел некалькі дзесяткаў дэпутатаў ПА АБСЭ. Прагназуецца, што да пачатку дыскусіі колькасьць міжнародных парлямэнтароў, якія хочуць абмеркаваць гэтае пытаньне, узрасьце. На карысьць гэтага сьведчыць ранейшы досьвед — непасрэдна ў дзень дэбатаў да раней заяўленых дэпутатаў абавязкова далучаецца яшчэ пэўная колькасьць.