Пракурор Яўген Шчарбак сьцьвярджае, што ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч з дапамогай дырэктара фірмы “Ніка-транс” Юр’я Лявонава ўхіляўся ад выплаты падаткаў, ажыцьцяўляў перавозку пасажыраў і багажу без рэгістрацыі камэрцыйнай фірмы й без адпаведнай ліцэнзіі. Як вынік, мясцоваму бюджэту былі нанесеныя страты ў асабліва буйным памеры.
Абвінавачаньне лічыць, што абодва падсудныя павінны сплаціць нанесеныя страты ў раённы бюджэт: 40 мільёнаў 623 тысячы рублёў падатку, што Аўтуховіч не заплаціў за кіроўцаў, якіх наймаў для працы на сваіх таксоўках, а таксама 1 мільярд 92 мільёны 84 тысячы рублёў — суму выручкі, якую ён атрымаў ад працы сваіх таксовак. Справу разглядаюць у судзе Кастрычніцкага раёну Горадні.