(Дракахруст: ) "Назіральнікі адзначаюць, што запрашэньне Саакашвілі прыехаць у ЗША, зробленае напярэдадні саміту “вялікай васьмёркі” ў Санкт-Пецярбурзе – гэта дэманстрацыя амэрыканскай пазыцыі адносна Расеі. Прынамсі, пытаньне даўніх тэрытарыяльных канфліктаў ў краінах СНД было ўключанае ў парадак дня саміту насуперак пажаданьню Расеі. Цяперашнія адносіны паміж Масквой і Тбілісі вельмі кепскія, і запрашэньнем грузінскага лідэра Вашынгтон дае зразумець, што не адмовіцца ад падтрымкі Грузіі".
(Вядоўца: ) "Я памятаю, што і летась, адразу пасьля паездкі ў Маскву на сьвяткаваньне Дня Перамогі, амэрыканскі прэзыдэнт наведаў Тбілісі. Юры, а ў чым канкрэтна можа выражацца амэрыканская падтрымка пазыцыі Грузіі ў складаных адносінах з Расеяй?"
(Дракахруст: ) "Пра адзін аспэкт я ўжо сказаў – гэта тэрытарыяльныя канфлікты. Грузія мае два сэпаратысцкія рэгіёны – Абхазію і Паўдзённую Асэтыю, якія не кантралююцца цэнтральным грузінскім урадам. У той жа час лідэры сэпаратыстаў нярэдка знаходзяць паразуменьне ў Маскве. Паводле экспэртаў, прыём Саакашвілі ў Вашынгтоне – сыгнал Маскве, што зь яе пазыцыяй ў гэтых канфліктах Злучаныя Штаты не пагаджаюцца. Але, на думку іншых аналітыкаў наўрад ці Вашынгтон будзе надта жорстка ціснуць на Маскву ў гэтым пытаньні, паводле іх, справа хутчэй за ўсё абмяжуецца такім вось сыгналам і дыскусіяй па гэтай праблеме, якая пройдзе падчас саміту".
(Вядоўца: ) "Юры, адна з тэмаў, якую, як чакаецца, будуць абмяркоўваць Буш і Саакашвілі, падобная на адну з праблемаў беларуска-расейскіх адносінаў – гэта пытаньне продажу газаправодаў Расеі. Якія тут пазыцыі бакоў?"
(Дракахруст: ) "Амэрыканскія экспэрты лічаць, што Буш закліча Саакашвілі не прадаваць грузінскую газатранспартную сетку. Злучаныя Штаты ўжо абвясьцілі пра выдзяленьне прыкладна трохсот мільёнаў даляраў для газавай гаспадаркі Грузіі. Аднак праблема падобная на беларускую – “Газпром” папярэджвае пра павялічэньне цаны, продаж вытворчых актываў – сродак гэты рост запаволіць ці спыніць, тым больш што расейскі газавы манапаліст прапануе даволі высокую цану. Аднак экспэрты адзначаюць, што прадаўшы газатранспартную сыстэму Расеі, Грузія ніколі ня будзе ў бясьпецы.
Яшчэ адной тэмай перамоваў Буш-Сааакашвілі будзе, як чакаецца, паскарэньне ўступленьня Грузіі ў НАТО, амэрыканская пазыцыя тут зьяўляецца вельмі важнай, калі не вырашальнай".