Вядомы расейскі праваабаронца Сяргей Кавалёў лічыць: усялякія размовы пра саюзную дзяржаву і, адпаведна, пра магчымы статус Беларусі ў гэтым канглямэраце, цалкам штучныя. Спадар Кавалёў спадзяецца, што беларускі народ нашмат раней папросіць свайго кіраўніка пра невялікую “паслугу”.
(Кавалёў: ) “Без чаго-небудзь у гэтым шэрагу — не абавязкова Майдану — але без чагосьці падобнага беларусам не абысьціся. Таму што гэтага таварыша інакш нельга выдаліць. Такія асобы далёка ідуць і самі не адыходзяць. Іх трэба прасіць так, каб у іх не было спосабу адмовіць у гэтай просьбе”.
Сатырык Віктар Шэндэровіч канстатуе: палітыку, з улікам сваіх карысьлівых інтарэсаў, навязваюць народам кіраўнікі Расеі й Беларусі, якія набываюць усё больш агульных рысаў. А значыць спэкуляцыі на тэму — хто галоўны інтэгратар — будуць працягвацца неакрэсьлена доўга.
(Шэндэровіч: ) “У нашым выпадку, само сабой, рука руку мые. І рэжым Уладзімера Пуціна з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі ўжо маюць нашмат больш агульнага, чым адрозьненьняў”.
Між тым, спадар Шандаровіч кажа, што палітыкі з аднолькавымі амбіцыямі наўрад ці здольныя падзяліць адно крэсла кіраўніка. У сваю чаргу, лідэр Дэмакратычнага саюзу Расеі Валерыя Навадворская адсылае да падзеяў канца 2004 году. Паводле Навадворскай, менавіта пры маўклівай згодзе кіраўніцтва Расеі Аляксандар Лукашэнка аформіў свае прэтэнзіі на пажыцьцёвае прэзыдэнцтва ў Беларусі.
(Навадворская: ) “Гэта была глыбока заганная ідэя. Таму што насамрэч пытаньне трэба было фармуляваць: адмяняем мы Канстытуцыю ці не адмяняем? Бо нельга праводзіць рэфэрэндум на тэму — ці можна парушаць Канстытуцыю. Таму што непасрэднае волевыяўленьне народу дэмакратычнай Канстытуцыі, прынятай, відавочна, тым жа народам (хоць у Беларусі даўно ўжо такой няма), супярэчыць ня можа”.
А вось папулярны пісьменьнік Уладзімер Вайновіч, вядомы перадусім як аўтар прыгодаў салдата Івана Чонкіна, перакананы: казаць пра магчымае аб’яднаньне заўчасна, перадусім, з-за розных пазыцыяў на неабходнасьць дэмакратычных пераўтварэньняў у межах кожнай краіны.
(Вайновіч: ) “Каб дачыненьні сталі нармалёвыя, народы тут увогуле ні пры чым. Рэч выключна ў кіраўніках краінаў. Але каб стасункі былі добрыя, павінны быць нармалёвыя, сумяшчальныя сыстэмы. Гэта як сыстэма каналаў, дзе ўзровень вады заўсёды мусіць быць аднолькавы. Калі ён розны, то атрымліваецца вадапад ці штосьці яшчэ горшае. Аднолькавыя мусяць быць уяўленьні ў абедзьвюх краінах, што такое дэмакратыя, што такое правы чалавека і г.д. І тады будуць нармалёвыя дачыненьні, якія можна будзе назваць сяброўскімі ці партнэрскімі — як заўгодна, бо справа ня ў назьве ўвогуле”.
Паплечнік спадарыні Навадворскай, старшыня Партыі эканамічнай свабоды Канстанцін Баравы кажа, што калі Расея так-сяк дэкляруе схільнасьць да дэмакратычных пераўтварэньняў, то Беларусь упэўнена вяртаецца ў савецкі час. А аб’ядноўвацца кардынальна розным у разуменьні гістарычных каштоўнасьцяў суб’ектам проста не выпадае.
(Баравы: ) “Беларусь — гэта канцлягер, у якім людзі запужаныя, у якім людзі баяцца гаварыць тое, што яны думаюць. Гэта норма жыцьця, якая была ў Савецкім Саюзе, і цяпер гэтая норма жыцьця вярнулася ў Беларусь. Дарэчы, датычна Савецкага Саюзу яшчэ Андрэ Жыд у 1935 годзе казаў: з савецкімі людзьмі сумна размаўляць — варта пагаварыць за адным, каб зразумець, пра што думаюць усе”.