Беларускага пытаньня гэтым разам у парадку плэнарнага паседжаньня няма. Аднак на сераду, 5 ліпеня, заплянаваны круглы стол для парлямэнтароў, які праводзіць адмысловая група ў справах Беларусі. Нагадаем, што яе па-ранейшаму ўзначальвае дэпутатка Бундэстагу Ўта Цапф. На яе асабістае запрашэньне ў Брусэль ужо прыляцеў лідэр Аб''яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, а раніцай 5-га ліпеня сюды зьбіраецца прыляцець таксама і лідэр Партыі камуністаў (Беларускай) Сяргей Калякін. Яны будуць прадстаўляць беларускую дэмакратычную апазыцыю ва ўзгаданым круглым стале.
Радыё Свабода Сёньня а 15-й гадзіне менскага часу ў сталіцы Бэльгіі адкрываецца чарговая сэсія Парлямэнцкай асамблеі (ПА) АБСЭ. Для ўдзелу ў ёй заяўлена афіцыйная дэлегацыя парлямэнту Беларусі на чале зь віцэ-сьпікерам Палаты прадстаўнікоў Сяргеям Забалотцам.
Самае папулярнае
1