Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галадоўнікаў наведалі прадстаўнікі АБСЭ, ініцыятара клічуць у пракуратуру


Севярын Квяткоўскі, Салігорск—Менск Салігорскіх галадоўнікаў наведалі прадстаўнікі АБСЭ. Сёньня ж, 2 чэрвеня, адзін з ініцыятараў галадоўкі Іван Шыла атрымаў позву ў пракуратуру. “Гэта допыт у справе “Маладога фронту”, а таксама яны хочуць пагаварыць пра нашыя патрабаваньні”, — паведаміў Іван Шыла.

Патрабаваньні галадоўнікаў застаюцца нязьменныя ад пачатку галадоўкі 29 траўня: вызваліць палітзьняволеных, спыніць перасьлед “Маладога фронту”, аднавіць на вучобе салігорскага маладафронтаўца Максіма Сяменчука.

Паводле Івана Шылы, начальнік салігорскай міліцыі Андрэй Захарчук выказаў жаданьне сёньня наведаць галадоўнікаў. Напярэдадні ўвечары да ўдзельнікаў акцыі прыяжджалі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. А з надыходам цемры галадоўнікі выставілі сьвечкі на бальконе. “Шмат мінакоў спынялася, распытвалі нас, утварыўся своеасаблівы міні-мітынг”, — паведаміў Іван Шыла.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG