Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да галадоўкі далучыліся актывісты з Жодзіна – галадаюць ужо 36 чалавек


Радыё Свабода Пяты дзень на ініцыятыву салігорскіх маладафронтаўцаў працягваецца галадоўка пратэсту з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед маладафронтаўцаў і вызваліць усіх палітвязьняў. У ёй бяруць удзел моладзевыя актывісты зь Менску, Салігорску, Горадні, Жодзіна, Ліды й Луцку.

Такім чынам, у галадоўцы бяруць удзел ужо 36 чалавек.

Ільля й Іван Шыла, Максім Сяменчык, Сяргей Пацкевіч, Хрысьціна Самойлава, Павал Батуеў, Глеб Сандрас, Уладзімер Лемеш — у Салігорску.

Яўген Скрабутан, Зьміцер Цесьлянок, Яўгенія Шасьцерыкова, Андрэй і Ганна Фаміны, Вольга Смалянчук — у Горадні.

Сяржук Чайка — у Лідзе й Ігар Шчэкарэвіч — у Луцку (Украіна).

Зьміцер Хведарук, Палажанка Наста, Антаніна Вежнявец, Павал Давідовіч, Аляксандра Яначка, Аляксей Янушэўскі, Тацяна Анікеенка, Уладзімер Дубовік, Алена Ігнацьева, Артур Фінькевіч, Зьміцер Дашкевіч, Кірыл Шымановіч і Дзяніс Карноў — у Менску.

Наста Шымко, Сяржук Давідзенка, Барыс Бабкоў, Зьміцер Чарткоў, Сяржук Гудзілін, Яўген Ваўкавец, Павал Карэнюхін — з Жодзіна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG