Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З.Дашкевіч і А.Фінькевіч выйшлі на волю, далучыліся да галадоўкі


Радыё Свабода З турмы на Акрэсьціна на волю выйшлі актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч. Яны былі затрыманыя байцамі спэцназу, калі прыйшлі ў суд Маскоўскага раёну, каб прысутнічаць на судовым працэсе дацэнта пэдагагічнага ўнівэрсытэту, якога звольнілі з працы за палітычную дзейнасьць.

Першым выйшаў Зьміцер Дашкевіч, які адбываў арышт другі раз запар. Перад гэтым ён адседзеў 14 сутак разам зь іншымі лідэрамі ўсіх апазыцыйных партыяў за ўдзел у “Чарнобыльскім шляху”.

Паплечнікі Зьмітра Дашкевіча, а іх было больш за два дзясяткі, разам зь ім чакалі выхаду актывіста “Маладога Фронту” Артура Фінькевіча, а таксама актывіста са штабу Аляксандра Казуліна Паўла Драздова, якія меліся выйсьці на волю цягам гадзіны.

Супрацоўнікі міліцыі аднак вывезьлі Артура Фінькевіча на машыне з турмы на Акрэсьціна і выкінулі яго на вуліцы Сямяшка. Артур Фінькевіч на таксоўцы вырашыў вярнуцца да брамы турмы, дзе яго чакалі паплечнікі. Яны не выключаюць што з Паўлам Драздовым міліцыянты абыдуцца аналягічна.

Па вызваленьні Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч абвясьцілі, што далучаюцца да галадоўкі, якую трымаюць актывісты арганізацыі. Яны паведамілі, што ня будуць есьці, пакуль ня будуць іхныя патрабаваньні.

Гл. таксама • Госьць на "Свабодзе" -- задай сваё пытаньне Артуру Фінькевічу
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG