Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У галадоўцы “Маладога фронту” бяруць удзел ужо 24 чалавекі (фота)


Радыё Свабода Чацьверты дзень працягваецца галадоўка, абвешчаная салігорскімі маладафронтаўцамі. Да яе далучыліся моладзевыя актывісты зь Менску, Горадні, Ліды й Кіева. А зь сёньняшняга дня — Ганна Фаміна з Горадні й Сяргей Чайка зь Ліды. Моладзь патрабуе спыніць крымінальны перасьлед лідэраў руху й вызваліць усіх палітычных вязьняў.

Разам у гэтай галадоўцы пратэсту ўдзельнічаюць 24 чалавекі.

Зьміцер Хведарук, Антаніна Вежнявец, Павал Давідовіч, Уладзімер Дубовік, Наста Палажанка, Аляксей Янушэўскі, Тацяна Анікеенка, Алена Ігнацьева, Аляксандра Яначка — у Менску.

Браты Іван і Ільля Шылы, Максім Сяменчык, Сяржук Пацкевіч, Хрысьціна Самойлава, Павал Батуеў, Уладзімер Лемеш — у Салігорску.

Яўгенія Шасьцерыкова, Вольга Смалянчук, Яўген Скрабутан, Зьміцер Цясьлюк, Андрусь і Ганна Фаміны ў Горадні, Сяргей Чайка — у Лідзе й Ігар Шчакарэвіч — у Кіеве.

Сярод галадоўнікаў шмат непаўналетніх. Многія ўдзельнікі галадоўкі сёньня, у Дзень абароны дзяцей, будуць здаваць іспыты й залікі ў навучальных установах.











Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG