Паведамляеццца, што абмежаваньні будуць тычыцца перадусім урадавых самалётаў згаданых краінаў з высокапастаўленымі чыноўнікамі на борце. Забарона на транзыт, а таксама дазапраўку і абслугоўваньне транспартных і пасажырскіх суднаў тычыцца ня будзе. Дагэтуль беларускія ўлады заяўлялі, што забароняць ляцець празь Беларусь усім амэрыканскім і канадзкім самалётам. Аднак афіцыйна пацьвердзіць такую інфармацыю ў МЗС Беларусі адмовіліся. Вось што сказаў выканаўца абавязкаў кіраўніка інфармацыйнага ўпраўленьня МЗС Руслан Есін:
(Есін: ) “Я ня ведаю, хто распаўсюджвае такую інфармацыю. Мы пакуль нічога з гэтай нагоды не камэнтуем”.
(Карэспандэнт: ) “Іншымі словамі, тэма застаецца адкрытай?”
(Есін: ) “На дадзеным этапе — так”.
23 траўня ў часе размовы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Аляксандар Лукашэнка абурыўся, што пасьля адмовы адразу Канады, а потым ЗША абслугоўваць беларускі ўрадавы самалёт з прэм’ерам Сяргеем Сідорскім, які рабіў афіцыйны візыт на Кубу, дагэтуль ня зроблена адэкватных захадаў. У той жа час прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэту авіяцыі выступілі супраць падобных абмежаваньняў, аргумэнтуючы гэта як фінансавымі стратамі, так і тым, што дзеля аблёту Беларусі з поўдня ці поўначы хопіць і дваццаці хвілінаў.
Дагэтуль невядома, калі рэальна пачнуць дзейнічаць беларускія санкцыі супраць вышэйшых амэрыканскіх ды канадзкіх кіраўнікоў.