Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі беларускай апазыцыі — зь візытам у Нямеччыне


Радыё Свабода Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, шэф-рэдактар недзяржаўнай газэты “Народная Воля” Сьвятлана Калінкіна, праваабаронцы Гары Паганяйла й Аляксандар Бяляцкі сталі ўдзельнікамі гэтак званай гасьцявой праграмы Нямеччыны, мэта якой — азнаямленьне з досьведам нямецкага аб’яднаньня й трансфармацыйнымі працэсамі ў былой ГДР.

Цягам гэтага тыдня ў Бэрліне і Ляйпцыгу адбываюцца шматлікія імпрэзы з удзелам дэлегацыі беларускай апазыцыі. Сярод іх — прыём і перамовы зь дзяржаўным міністрам замежных справаў Гернатам Эрлерам і ўпаўнаважаным фэдэральнага ўраду ў пытаньнях палітыкі правоў чалавека Гюнтэрам Нооке. У Ляйпцыгу прадстаўнікі Беларусі правядуць сустрэчы з колішняй гэдээраўскай апазыцыяй і азнаёмяцца з досьведам удзелу ў мірнай рэвалюцыі 1989 году.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG