“Gazeta Wyborcza” піша, што падвышэньне "Газпромам" цаны газу для Беларусі да 200 даляраў за тысячу кубічных мэтраў, гэта на 50 даляраў болей сумы, якой расейскі манапаліст “палохаў Менск яшчэ некалькі дзён таму”.
Штодзёньнік падае меркаваньні беларускіх экспэртаў у галіне гаспадаркі, якія лічаць, што калі б расейцы запатрабавалі плаціць за газ удвая болей, чым цяпер, эканоміка Беларусі “гэта яшчэ б вытрымала”, але тут, паводле іхных словаў, гаворка ідзе “толькі пра пачатак гандлёвай вайны”.
Паводле камэнтатараў “Gazety Wyborczеj”, беларуская гаспадарка зь вялікай цяжкасьцю, але магчыма і вытрымала б такое падвышэньне цаны, калі б хутка за ім не пайшлі абмежаваньні на экспарт беларускіх тавараў у Расею, чаго экспэрты не выключаюць.
Газэта піша, што адмыслоўцы згодныя – гэты крок Крамля скіраваны на тое, каб змусіць беларускае кіраўніцтва да хуткага падпісаньня канстытуцыйнага пагадненьня паміж Расеяй і Беларусьсю аб стварэньні адзінай дзяржавы, прычым на ўмовах Масквы, стварэньня наддзяржаўных органаў улады, таксама паводле мадэлі Крамля і ўрэшце ўвядзеньня агульнай валюты, у выніку чаго Беларусь можа стаць “вобласьцю Расеі”.
Прычынаў, каб гэта рабіць прынамсі дзьве – магчымасьць для Ўладзімера Пуціна застацца ў Крамлі пасьля 2008 году ў якасьці кіраўніка так званай "саюзнай дзяржавы" і жаданьне “далучыць што-небудзь да Расеі пасьля таго, як ад Масквы адвярнуліся Ўкраіна, Грузія і Малдова”.
У матэрыяле польскага штодзёньніка толькі адзін экспэрт ня згодны з тым, што Расея хоча праглынуць Беларусь – расеец Фёдар Лук’янаў. Ён сказаў газэце, што Расея ў гэтым не зацікаўленая, бо ад гэтага “Масква будзе мець больш праблемаў чым карысьці, бо, акрамя іншага, паводле расейца, “невялікая, але вельмі актыўная група беларускіх патрыётаў ніколі не пагодзіцца на страту незалежнасьці”.