Валер Леванеўскі, які нядаўна адбыў зьняволеньне, даслаў правілы Аляксандру Казуліну заказной поштай. “Калі правілы да Казуліна ня трапяць, будзе магчымасьць абскардзіць дзеяньні адміністрацыі Жодзінскай турмы”, — тлумачыць былы вязень.
Нагадаем, днямі Валер Леванеўскі, Міхаіл Марыніч і Аляксандар Васільеў абвясьцілі пра стварэньне аргкамітэту грамадзкай ініцыятывы дапамогі палітвязьням і ўсім несправядліва асуджаным. Былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін знаходзіцца пад вартай з 25 сакавіка паводле, як ён лічыць, палітычных прычынаў.