Суд вырашыў адмяніць пастанову адміністрацыйнай камісіі выканкаму Чыгуначнага раёну Гомелю, у адпаведнасьці зь якой Аляксандар Яўсяйчук быў прызнаны вінаватым у незаконным распаўсюдзе зваротаў сярод рабочых аўтапарку № 1. Аляксандар Яўсяйчук лічыў, што яго незаконна й беспадстаўна прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці. Больш як месяц таму ён распаўсюджваў улёткі сярод рабочых аўтапарку №1.
(Яўсяйчук: ) “Нібыта я быў затрыманы супрацоўнікам міліцыі, капітанам Навуменкам на аўтавакзале за распаўсюджваньне звароту да рабочых аўтобуснага парку № 1. У звароце гаварылася пра тое, што кіраўніцтва аўтапарку перашкаджае рэгістрацыі незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці. Міліцыя склала пратакол без маёй прысутнасьці, дзе было напісана, што я адмовіўся яго падпісваць. Тады як я гэтага капітана Навуменку й ня бачыў на свае вочы, а ён на мяне склаў такі пратакол”.
Аляксандар Яўсяйчук давёў суду, што ў адпаведнасьці са статутам прафсаюзнай арганізацыі, можна распаўсюджваць друкаваныя матэрыялы сярод сябраў прафсаюзу, што й было зроблена, але ня ў той дзень, які пазначаны ў пратаколе аб затрыманьні.
Сёньня падчас разгляду ў судзе Чыгуначнага раёну капітан Навуменка прызнаўся, што не затрымліваў Аляксандра Яўсяйчука. Спадар Яўсяйчук задаволены рашэньнем суду.
(Яўсяйчук: ) “Хаця б нейкая справядлівасьць. Урэшце беззаконьню прыходзіць канец. Я веру ў справядлівасьць, і яна наступіць”.