Спадарыня Салей гаворыць, што сьледчы хацеў, каб яна пісьмова пагадзілася 29 траўня прыехаць у ваўкавыскі аддзел КДБ, супрацоўнікі якога хочуць зь ёй паразмаўляць. Тая адмовілася — сказала, каб ёй выдалі позву, але гэтага не зрабілі. Вікторыі Салей другі месяц ня ставяць у пашпарт штампу з дазволам выезду за мяжу. Дзяўчыне сказалі, што яна атрымае штамп пасьля размовы з супрацоўнікамі КДБ.
Радыё Свабода Сёньня ў Мастах сьледчы РАУС Зьміцер Кулак дапытаў у якасьці сьведкі па крымінальнай справе супраць грамадзкай ініцыятывы “Партнэрства” Вікторыю Салей.
Самае папулярнае
1