Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рады інтэлігенцыі: трэба ўключыць пытаньне Беларусі ў павестку саміту G-8


Радыё Свабода Рада беларускай інтэлігенцыі падрыхтавала звароты да прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна і кіраўнікоў краінаў іншых “вялікай васьмёркі” з прапановай уключыць беларускае пытаньне ў праграму саміту G-8, які адбудзецца ў ліпені ў Расеі.

Адзін зварот адрасаваны прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну, паколькі ён адзіны з удзельнікаў саміту, які павіншаваў Аляксандра Лукашэнку зь перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах.

Асобныя звароты будуць накіраваныя кожнаму кіраўніку іншых краінаў “вялікай васьмёркі”, якія займаюць у беларускім пытаньні іншую пазыцыю і не прызналі вынікі выбараў.

Гаворыць старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Ўладзімер Колас:

(Колас: ) “Сутнасьць звароту да Пуціна ў тым, што ён павінен на справе дэманстраваць прыхільнасьць да тых дэмакратычных каштоўнасьцяў, якія ён дэкляруе прыярытэтамі ў палітыцы Расеі, у тым ліку і свабодныя выбары, свабоду прэсы, дэмакратыя і павага да выбару народу.

Другі ліст да іншых сяброў саміту, каб падзякаваць ім за гэтую кансалідаваную, канкрэтную і прынцыповую пазыцыю ў дачыненьні да таго, што адбылося падчас беларускіх выбараў і з выказваньнем яшчэ раз пазыцыі беларускай інтэлігенцыі аб неабходнасьці дэмакратычных пераменаў у нашай краіне”.

Пад зваротамі ўжо падпісаліся каля трыццаці прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Збор подпісаў працягваецца. (Падрабязнасьці)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG