Сярод парушэньняў названа наступнае: у кастрычніку 2004 году падчас парлямэнцкіх выбараў БХК накіроўваў назіральнікамі на выбарчыя ўчасткі асобаў, якія не былі сябрамі камітэту, арганізацыйныя структуры БХК доўгі час выкарыстоўвалі ў якасьці юрыдычных адрасоў жылыя памяшканьні, акрамя таго, паводле Мінюсту БХК груба парушаў падатковае заканадаўства.
Старшыня Хэльсінскага камітэту Тацьцяна Процька заяўляе, што не прызнае прэтэнзіі міністэрства. Яна кажа, што ліквідацыя БХК вельмі кепска адаб’ецца на становішчы Беларусі ў сьвеце.
Старшыня Хэльсінскага камітэту Тацьцяна Процька заяўляе, што не прызнае прэтэнзіі міністэрства. Яна кажа, што ліквідацыя БХК вельмі кепска адаб’ецца на становішчы Беларусі ў сьвеце.