Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі пацьвердзіла жаданьне “зачыніць” беларускае неба


Ігар Карней, Менск Сёньня падчас брыфінгу ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі кіраўнік упраўленьня інфармацыі гэтага ведамства Андрэй Папоў пацьвердзіў, што Беларусь мае намер абмежаваць палёты ў паветранай прасторы самалётаў авіякампаній ЗША і Канады. Паводле афіцыйнага прадстаўніка МЗС, у прыняцьці такога рашэньня Беларусь кіруецца выключна прынцыпамі сымэтрычнасьці.

Рашэньне абмежаваць паветраны транзыт самалётаў амэрыканскіх і канадзкіх авіякампаній наўпрост зьвязанае зь нядаўняй заявай Аляксандра Лукашэнкі, які загадаў адэкватна адрэагаваць на адмову згаданых краінаў прыняць на абслугоўваньне самалёт зь беларускім прэм''ер-міністрам і урадавай дэлегацыяй, які накіроўваўся на Кубу.

Між тым, у Дзяржаўным камітэце авіяцыі, якому даручана рэалізаваць гэтае рашэньне, кажуць ня толькі пра матэрыяльныя страты ад такога кроку.

Прадстаўнікі камітэту не выключаюць, што да магчымых санкцый у адказ збоку паўночнаамэрыканскіх краінаў можа далучыцца і Эўразьвяз, што выкліча “ланцуговую рэакцыю”. У ведамстве асабліва падкрэсьліваюць, што Канада і ЗША не забаранялі пралёт над сваёй тэрыторыяй самалёту зь беларускімі кіраўніцтвам, а адно толькі не дазволілі рабіць пасадку ў сваіх аэрапортах з-за таго, што ў паездку зьбіраліся чыноўнікі са сьпісу “неўязных”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG