Перш-наперш бакі абмеркавалі магчымасьць захаваньня цяперашняга кошту візаў для грамадзянаў Расеі, якія выяжджаюць у краіны Эўразьвязу. Прынятае рашэньне, што гэтыя цэны пакуль застануцца на цяперашнім узроўні – 35 эўра. У той жа час вядома, што з восені краіны Эўразьвязу спадзяюцца ўзьняць кошт візы да 60 эўра.
У адной зьвязцы з гэтым пытаньнем разглядалася і праблема рэадмісіі (выдачы расейскаму боку расейскіх грамадзянаў), якія нелегальна патрапілі ў краіны Эўразьвязу. Гэтая працэдура, як і спрашчэньне візавых адносінаў, зафіксаваная ў адмысловых пагадненьнях. Уладзімер Пуцін спадзяецца, што гэтыя дакумэнты пачнуць працаваць ужо сёлета.
Іншыя пытаньні дыскутаваліся за зачыненымі для мэдыяў дзьвярыма. Гэта, перадуісм, энэргетычная бясьпека ды сытуацыя вакол Ірану й Блізкага Ўсходу.
Напярэдадні сочынскай сустрэчы прадстаўнікі Эўразьвязу заявілі, што яны маюць цьвёрды намер абмеркаваць беларускае пытаньне.
Камэнтуючы гэта, памочнік расейскага прэзыдэнта Сяргей Ястржэмбскі сказаў: "Калі такая тэма ўзьнікне, мы сваю пазыцыю выкажам зноў. Я ня бачу прычынаў для яе зьмяненьня, яна эўрапейскім калегам вядомая".
Аднак пакуль з Сочы не паступіла інфармацыя пра тое, што пытаньне аб Беларусі было ў парадку дня саміту.
Раней на ініцыятывы эўрапейскіх структураў паўплываць на сытуацыю ў Беларусі афіцыйная Масква звычайна адказвала, што ня бачыць падставаў абмяркоўваць з Эўразьвязам праблемы трэцяга боку самастойнай краіны – Беларусі.