Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: улады забаранілі прадаваць кнігу пра ўкраінскае адраджэньне


Радыё Свабода, Берасьце Кнігу пад назовам “Украінське відродження на Берестейщині у 80—90-х роках XX стогоддя” немагчыма набыць у берасьцейскіх кнігарнях і замовіць у бібліятэцы.

Аўтар кнігі — Мікола Казлоўскі, былы старшыня зачыненага ўладамі ў 1999 годзе Ўкраінскага грамадзка-культурнага аб’яднаньня Берасьцейскай вобласьці. Паводле ягоных словаў, частка накладу гэтай кнігі была перададзеная ў абласную бібліятэку дзеля фармаваньня раённых аддзелаў і ў кнігарню “Іскра”.

Аднак набыць кнігу альбо прачытаць яе ў бібліятэцы немагчыма. Спадар Казлоўскі даведаўся, што кіраўніцтву бібліятэкі й кнігарні паступіў вусны загад з ідэалягічнай управы Берасьцейскага аблвыканкам: вярнуць кнігу аўтару.

Мікола Казлоўскі мяркуе, што ўладам не спадабаліся прыведзеныя ў кнізе ўспаміны пра абставіны закрыцьця ўкраінскай грамадзкай арганізацыі на Берасьцейшчыне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG