На пачатку гэтага году, пасьля візыту Леха Качынськага ў ЗША, зьявілася інфармацыя аб тым, што ў хуткім часе дойдзе да сустрэчы польскага прэзыдэнта зь ягоным расейскім калегам Уладзімерам Пуціным. Варшава, аднак, наадрэз адмовілася, каб месцам гэтай сустрэчы была Масква.
(Урбаньскі: ) “Аляксандар Квасьнеўскі – папярэдні прэзыдэнт – быў у Маскве чатыры разы, а Ўладзімер Пуцін у Варшаве толькі аднойчы праездам. Трэба крыху шанаваць саміх сябе”, – заявіў кіраўнік канцылярыі прэзыдэнта Леха Качынськага Анджэй Урбаньскі.
Беручы пад увагу не найлепшыя дачыненьні паміж Польшчай і Расеяй, спатканьне прэзыдэнтаў мела б вялікае значэньне для абедзьвюх краінаў, таму зьявілася прапанова сустрэцца ў Калінінградзе і Гданську. У гэтай справе ў Варшаву прыехаў памочнік Пуціна Сяргей Ястржэмбскі, у Польшчы загаварылі пра пацяпленьне ў польска-расейскіх дачыненьня, аднак апошнім часам пра сустрэчу прэзыдэнтаў ніхто не згадвае.
Як піша “Gazeta Wyborcza”, справа ў тым, што расейскі бок запрапанаваў Варшаве зарганізаваць сустрэчу прэзыдэнтаў у Менску, загадзя добра ведаючы, што польскі бок на гэта ня пойдзе, калі браць пад увагу заявы прэзыдэнта Качыньскага пра сытуацыю ў Беларусі і ўвогуле непрызнаньне Польшчай вынікаў апошніх прэзыдэнцкіх выбараў.
Такім чынам, адмыслоўцы лічаць, што Масква запрапанавала Варшаве сустрэчу ў Менску дзеля таго, каб яна ўвогуле не адбылася.
У канцылярыі прэзыдэнта Польшчы кажуць, што перамовы ў справе саміту Качыньскі-Пуцін працягваюцца, аднак ніякіх падрабязнасьцяў што да плянаванага месца сустрэчы не падаюць.
Ня выключана, што Масква ўнікае сустрэчы на вышэйшым узроўні з-за выказваньняў міністра абароны Польшчы Радаслава Сікорскага аб тым, што паўночны газаправод з Расеі ў Нямеччыну нагадвае пакт Молатава-Рыбэнтропа, падтрымкі Лехам Качыньскім ініцыятывы ГУАМ, а таксама кардынальнай розьніцы ў ацэнцы вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.