14 сакавіка Мікалая Разумава ўзялі пад варту і на колькі дзён зьмясьцілі ў аршанскі ізалятар часовага ўтрыманьня. Потым пад канвоем даставілі ў Віцебск, адкуль неўзабаве скіравалі на псыхіятрычную экспертызу ў менскую клініку “Навінкі”. Вынікі гэтае экспертызы мусілі паўплываць на ягоны далейшы лёс: калі б дактары ўстанавілі, што ён дзейнічаў у безсьвядомым стане, то любыя выказваньні на адрас Лукашэнкі ўжо не былі б падставаю для крымінальнае справы. Але экспертыза прызнала стан ягонай псыхікі нармальным. Пра гэта паведаміў ягоны адвакат Павал Сапёлка.
(Сапёлка:) “ Прызнаны сьвядомым, скажам так. Зараз ён у віцебскім сьледчым ізалятары. Будзе суд, ён будзе ў Воршы, па месцы здарэньня. Ён будзе паводле таго самага абвінавачаньня – паклёп на прэзыдэнта, наколькі я разумею.”
Абаронца Павал Сапёлка сказаў, што 1-га чэрвеня мяркуе паехаць у Воршу, каб дэталёва знаёміцца са справай Мікалая Разумава. Дата суду пакуль невядомая.
Кіраўнік суполкі вольнага прафсаюзу Васіль Леўчанкаў, які ў часе выбарчай кампаніі кіраваў аршанскім штабам Аляксандра Мілінкевіча, таксама трапіў пад арышт неўзабаве пасьля сустрэчы з экс-кандыдатам. Некалькі сутак яму выпала правесьці ў адной камэры з Мікалаем Разумавым. Тады спадар Разумаў вельмі турбаваўся пра лёс свае сям''і: на той час у яго былі няпоўнагадовыя сын і дачка, і жонка чакала трэцяе дзіця.
Васіль Леўчанкаў яшчэ за кратамі паабяцаў, што арганізуе такую дапамогу.
(Леўчанкаў:) “Людзі з прафсаюзу арганізавалі па знаёмых збор рэчаў – дзіцячыя рэчы, пялюшкі таксама – трэба ж было рыхтавацца да родаў. Добрых, ня дужа старых рэчаў сабралі, ды грошай крыху было. Нарадзілася трэцяе дзіця – дачка. Назвалі яе сымбалічна – Вікторыя, значыць, “перамога”. Гэта на перамогу над цёмнамі сіламі, каб была дэмакратыя і абароненыя правы рабочых – тое, за што змагаўся ейны бацька!”
Многія добра памятаюць, што на пачатку 1990-х гадоў ён быў вядомым апазыцыйным лідэрам: пад ягоным кіраўніцтвам аршанскія рабочыя выйшлі на рэйкі, патрабуючы глябальных рэформаў у дзяржаве, і гэты факт увайшоў у найноўшую гісторыю Беларусі як беспрэцэдэнтная акцыя пратэсту. Былая вядомасьць, на думку Васіля Леўчанкава, мажліва, і сталася прычынай таго, што колішні рабочы лідэр быў ізноў залічаны ў шэраг “небясьпечных асобаў”. Нягледзячы на тое, што ў апошнія гады ён не праяўляў вялікае палітычнае актыўнасьці, спадар Леўчанкаў мяркуе, судовы працэс над Мікалаем разумавым выкліча вялікую цікаўнасьць аршанцаў і шырокі рэзананс па ўсёй краіне.