Ён паведаміў, што падчас саміту Эўразьвяз – Расея 25 траўня ў Сочы прадстаўнікі Эўразьвязу маюць намер узьняць пытаньне аб становішчы з дэмакратыяй у Беларусі. "Мы хочам мець добрыя адносіны з усімі эўрапейскімі краінамі, якія выконваюць прынцыпы дэмакратыі", – зазначыў Жазэ Мануэль Барозу. Паводле кіраўніка Эўракамісіі, "у выпадку зь Беларусьсю мы гэтага ня бачым".
Ён зазначыў таксама, што чакае абмеркаваньня ў Сочы пытаньняў, зьвязаных з выкананьнем правоў чалавека, у "вельмі адкрытым ключы". "Разам з тым мы гатовы абмяркоўваць з нашымі расійскімі партнэрамі нашы ўнутраныя праблемы Эўразьвязу”, – сказаў старшыня Эўракамісіі.
У саміце ў Сочы возьмуць удзел прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, старшыня Эўразьвязу, фэдэральны канцлер Аўстрыі Вольфганг Шусэль, старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу і генэральны сакратар Рады Эўразьвязу Хаўер Саляна.