Артур Фінькевіч, Зьміцер Дашкевіч, Зьміцер Драздоў і Алесь Стральцоў адбываюць арышт у турме на Акрэсьціна. Кожны зь іх ня першы раз за кратамі. Зьмітра Драздова і Алеся Стральцова, актывістаў штабу Аляксандра Казуліна, арыштоўвалі ў часе выбарчай кампаніі. Зьміцер Дашкевіч двойчы адбываў арышт за вясновыя акцыі апазыцыі. Артур Фінькевіч да арышту тыдзень пабыў на волі пасьля трохмесячнага ўтрыманьня пад вартай у сьледчым ізалятары.
Сябры “Маладога фронту” штодня перадаюць сваім арыштаваным паплечнікам газэты. Усе арыштаваныя атрымалі спальнікі, цёплыя рэчы й харчы. Гаворыць Барыс Гарэцкі:
(Гарэцкі: ) “Гэта сьведачаньне бесчалавечага перасьледу моладзевых актывістаў. Гэта судовае бязьмежжа, зь якім мы вырашылі змагацца сваёй кампаніяй. Мы зьвяртаем увагу грамадзкасьці на тое, што выбарчая кампанія ўжо скончаная, але моладзевыя актывісты й лідэры апазыцыі ўсё адно застаюцца за кратамі. Хлопцы выходзяць і праз тры дні іх зноў садзяць на суткі. У межах гэтай кампаніі мы раздаем вялікі наклад газэты, раскідваем яе ў скрыні, раздаем у горадзе. Плянуецца таксама шэраг акцыяў. Мы патрабуем спыненьня перасьледу”.
Алесь Стральцоў выйдзе на волю 27 траўня. Зьміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч і Зьміцер Драздоў — 1 чэрвеня. 27 траўня будзе два месяцы, як супраць маладафронтаўцаў распачалі крымінальную справу за іхную апазыцыйную дзейнасьць. 28 траўня сябры “Маладога фронту” пачнуць галадоўку на знак пратэсту супраць перасьледу сваіх сяброў. Яны не выключаюць, што пасьля выхаду на волю Артура Фінькевіча адразу накіруюць на “хімію”, а Зьмітра Дашкевіча за краты — адбываць пакараньне паводле прысуду.