Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка закрануў тэму выбараў у мясцовыя саветы


Радыё Свабода У пасланьні да Нацыянальнага сходу Аляксандар Лукашэнка скрытыкаваў ролю і дзейнасьць мясцовых саветаў. Ён казаў пра тое, што многія зь іх карыстаюцца невялікім аўтарытэтам у грамадзтве. Кіраўнік Беларусі зьвярнуў увагу на тое, што апазыцыянэры становяцца дэпутатамі мясцовых саветаў не таму, што іх падтрымліваюць людзі, а таму што няма даверу мясцовым уладам.

Дэпутат Белаазёрскага гарсавету Юрась Губарэвіч кажа, што ў гэтых заявах ёсьць пэўная лёгіка:

(Губарэвіч: ) “Калі няма даверу да мясцовай ўлады, да выканкамаў, то, натуральна, людзі падтрымліваюць людзей зь іншымі поглядамі, прадстаўнікоў апазыцыі.

А наконт немагчымасьці дэпутатам рэалізоўваць свае паўнамоцтвы, то гэта таксама слушна. І гэта не віна дэпутатаў, і не адсутнасьць іх ініцыятывы. З той заканадаўчай базай, якая цяпер ёсьць, фактычна мясцовыя саветы і дэпутаты – абсалютна бяспраўныя ўтварэньні.

Уся рэальная паўната ўлады на месцах належыць выканкамам. І ня думаю, што на словах тут нешта можна зьмяніць. Для нас мясцовыя выбары – не самамэта. Натуральна, што ў сёньняшніх умовах няма ніякіх выбараў. На выбарчых участках, прынамсі, гэтае пытаньне не вырашаецца. Тым ня менш актыўныя людзі на месцах павінны пайсьці да людзей, скарыстаўшы гэтыя выбары ў мясцовыя саветы, якія маюць адбыцца”.

Гл.таксама • Пра што гаварыў Лукашэнка перад Нацыянальным усходам • Як пасланьне А.Лукашэнкі камэнтуюць беларускія палітыкі? • Ю.Дракахруст: "Лукашэнка размаўляць з апазыцыяй ня хоча і ня будзе"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG