Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вацлаў Арэшка: Лукашэнка хоча стварыць псэўдатрэці сэктар


Радыё Свабода У сваім пасланьні Нацыянальнаму сходу Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ўжо існуе грамадзянская супольнасьць. Заявы Лукашэнкі камэнтуе прадстаўнік Асамблеі няўрадавых арганізацый Вацлаў Арэшка.

Пра існаваньне разьвітай грамадзкай супольнасьці, паводле Лукашэнкі, сьведчыць тое, што ў кожным населеным пункце абіраюцца прадстаўнікі органаў улады, дзейнічаюць дзьве з паловай тысячы грамадзкіх аб''яднаньняў, 17 палітычных партый, 41 прафсаюз ды іншыя грамадзка-палітычныя інстытуты.

Лукашэнка падкрэсьліў, што пад грамадзянскай супольнасьцю ён разумее “не структуры, накіраваныя на канфрантацыю розных пластоў насельніцтва”.

Намесьнік старшыні беларускай Асамблеі няўрадавых арганізацый Вацлаў Арэшка лічыць, што заява Лукашэнкі пра існаваньне грамадзянскай супольнасьці ёсьць адказам на ціск з боку грамадзтва ўнутры краіны:

(Арэшка: ) “Гэта свайго кшталту адказ Лукашэнкі на выклік з нашага боку. Дэмакратычнае грамадзтва якраз складаецца з такіх грамадзкіх аб’яднаньняў, партый, і яно цяпер паказвае, што можа быць моцным інструмэнтам для пераўтварэньняў. Псэўдатрэці сэктар даўно ўжо ствараецца, і ў найбліжэйшы час гэты працэс будзе ісьці больш інтэнсіўна, каб паспрабаваць супрацьпаставіць яго нармальнаму грамадзтву”.

Гл.таксама • Пра што гаварыў Лукашэнка перад Нацыянальным усходам • Як пасланьне А.Лукашэнкі камэнтуюць беларускія палітыкі? • Ю.Дракахруст: "Лукашэнка размаўляць з апазыцыяй ня хоча і ня будзе"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG