Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка скончыў свой выступ у Нацыянальным сходзе


Радыё Свабода Сёньня Аляксандар Лукашэнка выступіў з пасланьнем да Нацыянальнага сходу. Паводле Канстытуцыі, кіраўнік дзяржавы выступае з такой прамовай штогод, каб вызначаць прыярытэты разьвіцьця краіны.

Гэтым разам выступ кіраўніка дзяржавы цягнуўся адну гадзіну. Спыніўшыся на эканамічных пытаньнях, Лукашэнка запатрабаваў выпускаць толькі якасныя тавары. Ён катэгарчычна забараніў "з заўтрашняга дня скардзіцца на Кітай. Маўляў, усе кажуць: ня можам канкураваць, у іх танная прадукцыя... Гэтае балбатаньне трэба спыніць. Сёньня людзі разумеюць, што ў Беларусі падобная прадукцыя вырабляецца якасная. І калі нават яна крыху даражэйшая, чым кітайская, расейская ці індыйская, купляць яе людзі будуць".

Гл.таксама • Пра што гаварыў Лукашэнка перад Нацыянальным усходам • Як пасланьне А.Лукашэнкі камэнтуюць беларускія палітыкі? • Ю.Дракахруст: "Лукашэнка размаўляць з апазыцыяй ня хоча і ня будзе"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG